Галіцыйская бітва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Галіцыйская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусветнай вайны паміж Расійскай імперыяй і Аўстра-Венгерскай імперыяй, у выніку якой рускія войскі занялі амаль усю ўсходнюю Галіцыю, Букавіну і быў асаджаны Пшэмышль. На баку аўстрыйцаў таксама ўдзельнічала германская група войск генерала Войрша. Агульная колькасць забітымі і параненнымі склала звыш паўмільёна чалавек.

Пачатак бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Бой пад Яраславам, восень 1914. Мікалай Самокіш

З самага пачатку сітуацыя склалася неспрыяльная для рускіх войскаў, утрымліваючых пазіцыі правага фланга, а менавіта 4-й і 5-й армій і яны пад націскам аўстрыйскай арміі сталі адыходзіць ад гарадоў Краснік і Томашова на поўнач. Левафлангавыя войскі: 3-я армія пад камандаваннем генерала Рузскага і 8-я пад камандаваннем генерала Брусілава - разгарнулі паспяховае наступленне ў напрамку на Львоў і Галіч. На прытоках Днястра - рэках Залатая Ліпа (13-15 жніўня) і Гнілая Ліпа (16-18 жніўня) супраціў аўстрыйскіх войскаў быў пераадолены, і яны сталі адступаць.

Камендант рускай арміі на фронце ля Гнілой Ліпы генерал Іваноў зарыентаваўся даволі позна і толькі 17 жніўня загадаў сваім войскам даганяць разбітыя аўстрыйскія дывізіі. Наступ быў сакрушальным, 12-ы аўстрыйскі корпус быў разбіты. 21 жніўня рускія войскі занялі Львоў, а 22 жніўня - Галіч.

У выніку гэтай бітвы рускія войскі авалодалі Усходняй Галіцыяй, Паўночнай Букавінай і выйшлі да карпацкага перавала, дзе разгарэліся цяжкія баі. Падчас бітвы аўстра-венгерскія войскі страцілі 400 тысяч чалавек, з якіх 100 тысяч былі палонены. Толькі дзякуючы тэрміновай дапамогі з боку Германіі і перакіданню войскаў з іншых франтоў Аўстра-Венгрыя пазбегла канчатковага разгрому.

Ход бітвы[правіць | правіць зыходнік]

2 жніўня 1914 года рускі штаб Паўднёва-Заходняга фронту аддаў сваім войскам дырэктыву аб пераходзе 10 жніўня ў рашучы наступ. 4-я армія з Любліна накіроўваецца на Перэмышль, маючы задачай адрэзаць ад Кракава аўстра-венгерскія арміі. 5-я армія, спрыяючы ў гэтым 4-й, выводзілася з паўднёвай Холмшчыны на лінію Мастыскі - Львоў. Галоўныя ж сілы фронту 3-я і 8-я арміі перадыслацырваліся на Львоў, маючы мэту перашкаджіць праціўніку адысці за Днестр. Рускія здолелі разгарнуць сваю 8-ю армію незаўважна для праціўніка. А 6 жніўня 3-я армія перайшла мяжу. Генерал Рузскі адразу ж сціснуў свой фронт з 120 вёрст да 75, вырашыўшы дзейнічаць аднымі лобнымі ўдарамі, не звяртаючыся да флангавых манеўраў. Гэтая стратэгія яшчэ больш аддаляла 3-ю армію ад 5-й. 8 жніўня перайшлі Збруч і карпуса 8-й арміі. Генерал Брусілаў вылучыў са складу свайго XII корпуса Заднястроўскі атрад, сышоў з Бесарабіі на Букавіну, у складзе Церскай казачай дывізіі і 2-й брыгады 12-й пяхотнай дывізіі, замененай затым 71-й пяхотнай дывізіяй. 8 жніўня 10-я кавалерыйская дывізія графа Келера разграміла 4-ю аўстра-венгерскую кавалерыйскую дывізію ў конным баі пад Яраславіцэ. Пакуль 1-ы Арэнбургскі казачы полк вёў бой з аўстрыйскай пяхотай, сем эскадронаў наўгародскіх драгунаў і адэскіх уланаў сышліся франтальна з васьмю аўстрыйскімі эскадронамі. Зыход бітвы вырашылі падаспеўшыя два эскадроны інгерманландскіх гусар з ротмістрам Барбовічам, якія нанеслі ўдар па аўстрыйскім драгунам і здолелі захапіць усю артылерыю. Аўстра-венгерскае войска спасалася бегствам. У пераследзе прынялі ўдзел яшчэ шэсць падаспеўшых эскадронаў і соцень. Страты з боку Расіі склалі амаль 250 тысяч забітымі і параненымі, з боку Аўстра-Венгрыі прыкладна 300 тысяч і 100 тысяч палоненымі.

Галіцыйская бітва з'яўляецца найбуйнейшым кавалерыйскім сутыкненнем за ўсю Першую сусветную вайну. Аднак поспехам бітвы рускае камандванне не здолела скарыстацца, таму, што на поўначы адбыліся падзеі выключнай важнасці, а менавіта пераход у наступленне нямецкай арміі ў кірунку Курляндыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Науменко К. Є. Галицька битва 1914 // Шаблон:ЕІУ/2, стор. 27
  • І. К. Рибалка. Історія Української РСР. Дорадянський період. Київ. «ВШ», 1978, стор. 542.
  • Перед 25 роками. Наслідки погрому австрійської армії над Гнилою Липою. — Діло. — Львів. 1939 р. 31 серпня.