Перайсці да зместу

Гамаль Абдэль Насэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гамаль Абдэль Насэр
араб. جمال عبد الناصر[1]
прэзідэнт Егіпта[d]
23 чэрвеня 1956 28 верасня 1970
Папярэднік Махамед Нагіб
Пераемнік Анвар Садат
прэм’ер-міністр Егіпта[d]
19 чэрвеня 1967 28 верасня 1970
Папярэднік Мухамед Сідкі Сулейман
Пераемнік Mahmoud Fawzi[d]
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
17 ліпеня 1964 21 кастрычніка 1965
Папярэднік Хайле Селасіе I
Пераемнік Квамэ Нкрума
2-і генеральны сакратар Руху недалучэння[d]
5 кастрычніка 1964 8 верасня 1970
Папярэднік Ёсіп Броз Ціта
Пераемнік Kenneth Kaunda[d]
прэм’ер-міністр Егіпта[d]
25 лютага 1954 8 сакавіка 1954
Папярэднік Махамед Нагіб
Пераемнік Махамед Нагіб
прэм’ер-міністр Егіпта[d]
18 красавіка 1954 22 лютага 1958
Папярэднік Махамед Нагіб
Пераемнік Гамаль Абдэль Насэр
прэм’ер-міністр Егіпта[d]
22 лютага 1958 29 верасня 1962
Папярэднік Гамаль Абдэль Насэр
Пераемнік Ali Sabri[d]

Нараджэнне 15 студзеня 1918(1918-01-15)[2][3][…]
Смерць 28 верасня 1970(1970-09-28)[2][3][…] (52 гады)
Месца пахавання
Жонка Tahia Kazem[d]
Дзеці Khalid Abdel Nasser[d][1], Mona Gamal Abdel Nasser[d] і Hoda Gamal Abdel Nasser[d]
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка і армія
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Сухапутныя войскі Егіпта[d]
Званне палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Белага льва Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы Order of the Nile Order of the Republic Order of Merit Order of the Virtues ордэн Югаслаўскай зоркі ордэн Кампаньёнаў О. Р. Тамбо Order of the Crown of the Realm Order of the Republic
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гама́ль А́бдэль На́сэр (араб. جمال عبد الناصر — Джамāль ‘Абд ан-Нāсыр; 15 студзеня 1918, Александрыя — 28 верасня 1970, Каір) — другі прэзідэнт Егіпта (1956—1970), дзеяч панарабскага руху, Герой Савецкага Саюза.

Нарадзіўся 15 студзеня 1918 года ў Александрыі, аднак па просьбе бацькі пісарчук занёс Гамаля ў спісы выхадцаў вёскі Бені-Мор, правінцыя Асьют (Егіпет), адкуль былі родам яго бацька і дзед. Бацька — паштовы службовец.

Ужо ў 12-гадовым узросце ўдзельнічаў у антыбрытанскай дэманстрацыі (вучань трэцяга класа пачатковай школы ў Александрыі).

У 1935 годзе скончыў сярэднюю школу (El Nahda Secondary School) у Каіры.

У 1936 годзе паспрабаваў паступіць у ваеннае вучылішча, аднак незнатнае паходжанне, а таксама ўдзел у мінулым у антыбрытанскіх дэманстрацыях перашкодзілі яму зрабіць гэта. Таму Гамаль падаў заяву на юрыдычны факультэт Каірскага ўніверсітэта. Правучыўшыся з паўгода, ён пазнаў, што ў ваеннай акадэміі ажыццяўляецца дадатковы набор на сорак чатыры месцы. Гэтым разам Насэр заручыўся падтрымкай сакратара міністэрства абароны Ібрагіма Хейры-ары, якая дазволіла яму паступіць у вучылішча і скончыць яго (з адзнакай) у 1938 годзе ў чыне малодшага лейтэнанта. Праходзіў службу ў Пятым эскадроне на поўдні краіны, пасля — у Судане.

У 1942 годзе заснаваў і ўвайшоў у кіраўніцтва таемнай палітычнай арганізацыі «Вольныя афіцэры», якая падрыхтавала і ажыццявіла ў ноч, разам з групай 89 прыхільнікаў, на 23 ліпеня 1952 года ваенны пераварот, у выніку якога быў зрынуты кароль Фарук.

У 1944 годзе ажаніўся з Тах’е Казем (Tahia Kazem), дачкой персідскага гандляра.

Удзельнік араба-ізраільскай вайны 1948—1949 гадоў, быў паранены. У 19491952 гадах — выкладчык вайскоўца каледжа Генеральнага штаба (падпалкоўнік).

26 ліпеня 1952 года была створана Рада рэвалюцыйнага кіраўніцтва (СРР), афіцыйным старшынёй якой быў прызначаны Махамед Нахіл. У той жа дзень кароль Фарук адрокся ад пасады на карысць свайго 7-месячнага сына.

Насэр стаў намеснікам старшыні СРР. Пасля працяглага змагання за ўладу ў красавіку 1954 года Махамед Нахіл быў адхілены ад кіраўніцтва, улада перайшла да Насэра.

У 1956 годзе пасля няўдалай спробы атрымаць дапамогу ад Вялікабрытаніі і ЗША для ажыццяўлення праекта пашырэння Асуанскай плаціны Насэр нацыяналізаваў кампанію «Суэцкі канал», чые акцыі знаходзіліся ў асноўным у брытанскіх і французскіх руках. Вялікабрытанія, Францыя і Ізраіль уварваліся ў Егіпет, але суэцкі крызіс быў спынены дзякуючы пратэстам міжнароднай грамадскасці і дыпламатычнаму ўмяшанню ЗША і СССР.

23 чэрвеня 1956 года падчас нацыянальнага рэферэндуму прынятая першая рэспубліканская канстытуцыя Егіпта. Насэр быў абраны выканаўцам абавязкаў прэзідэнта.

У 1954—1956 гадах (з невялікімі перапынкамі) — прэм’ер-міністр, адначасова выконваў абавязкі прэзідэнта. З чэрвеня 1956 года — прэзідэнт Егіпта.

З 1 лютага 1958 года — прэзідэнт Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (ААР).

З 1963 года  — старшыня партыі Арабскі сацыялістычны саюз.

У 1967 годзе параза Егіпта ў «Шасцідзённай вайне» з Ізраілем вымусіла Насэра прыняць рашэнне аб адстаўцы. Але пасля дэманстрацый у яго падтрымку, якія прайшлі па ўсёй краіне, перагледзеў сваё рашэнне.

За час кіравання Гамаля Абдэль Насэра Егіпет паступова ператварыўся ў сацыялістычную краіну, у якой дзяржаўны сектар складаў больш 80 адсоткаў эканомікі краіны. Пераход да сацыялізму адбыўся падчас зямельнай рэформы канца 1950-х гадоў і нацыяналізацыі прамысловасці, а таксама фінансавых устаноў у пачатку 1960-х гадоў.

Памёр 28 верасня 1970 года ў Каіры ў выніку інфаркта, пры выкананні прэзідэнцкіх абавязкаў.

Аб Насэры ў Егіпце быў зняты фільм «Насэр 56» (Nasser 56, 1956).

Насэр — Герой Савецкага Саюза

[правіць | правіць зыходнік]

Па асабістай ініцыятыве Хрушчова, які знаходзіўся з 9 па 25 мая 1964 года ў Егіпце з афіцыйным візітам, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 мая 1964 года Насэр быў уганараваны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» № 11 224. Узнагароджанне Насэра выклікала жарт:[4]

Лежит на пляже кверху пузом
полуфашист-полуэсер,
Герой Советского Союза
Гамаль Абдель-на всех-Насер.

Уладзімір Высоцкі напісаў песню «Адбярыце ордэн у Насэра»:

Потеряли истинную веру,
Больно мне за наш СССР.
Отберите орден у Насера,
Не подходит к ордену Насер.

Зноскі

  1. 1 2 3 https://www.britannica.com/biography/Gamal-Abdel-Nasser
  2. 1 2 3 Насер Гамаль Абдель // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  4. Раскин, Иосиф. Большая энциклопедия хулиганствующего ортодокса. — Москва: Книжный клуб 36.6, 2005. З. 278. ISBN 5-98697-021-7