Гама-выпраменьванне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ілюстрацыя выкіду гама-выпраменьвання (γ) ад атамнага ядра
Электрамагнітнае выпраменьванне
Сінхратроннае
Цыклатроннае
Тармазное
Цеплавое
Монахраматычнае
Чаранкоўскае
Пераходнае
Радыёвыпраменьванне
Мікрахвалевае
Тэрагерцавае
Інфрачырвонае
Бачнае
Ультрафіялетавае
Рэнтгенаўскае
Гама-выпраменьванне
Іанізавальнае
Рэліктавае
Магніта-дрэйфавае
Двухфатоннае
Спантаннае
Вымушанае
Ядзерныя працэсы
Радыеактыўны распад

Ядзерны сінтэз

Гама-выпраменьванне (гама-прамяні, γ-прамяні) — від электрамагнітнага выпраменьвання з надзвычай малой даўжынёй хвалі каля <5×10−3 нм і, з прычыны гэтага, ярка выяўленымі карпускулярнымі і слаба выяўленымі хвалевымі ўласцівасцямі.

Гама-квантамі з'яўляюцца фатоны з высокай энергіяй. Лічыцца, што энергіі квантаў гама-выпраменьвання перавышаюць 105 эВ, аднак рэзкая мяжа паміж гама- і рэнтгенаўскім выпраменьваннем не вызначана. На шкале электрамагнітных хваляў гама-выпраменьванне мяжуе з рэнтгенаўскім выпраменьваннем, займаючы дыяпазон больш высокіх частотаў і энергій. У вобласці 1—100 кэВ гама-выпраменьванне і рэнтгенаўскае выпраменьванне адрозніваюцца толькі паводле крыніцы, гэта значыць калі квант выпраменьваецца ў ядзерным пераходзе, то яго прынята адносіць да гама-выпраменьвання; калі пры ўзаемадзеянні электронаў або пры пераходах у атамнай электроннай абалонцы — да рэнтгенаўскага выпраменьвання. З пункту гледжання фізікі, кванты электрамагнітнага выпраменьвання з аднолькавай энергіяй не адрозніваюцца, таму гэты падзел прынята лічыць умоўным.

Гама-выпраменьванне выпускаецца пры пераходах паміж узбуджанымі станамі атамных ядраў, пры ядзерных рэакцыях, а таксама пры адхіленні энергічных зараджаных часціц у магнітных і электрычных палёх. Гама-выпраменьванне было адкрыта французскім фізікам Полем Вілардам у 1900 годзе пры даследаванні выпраменьвання радыю. Сваю назву выпраменьванне атрымала дзякуючы новазеландскаму навукоўцу Эрнэсту Рэзерфорду ў 1903 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:EMSpectrum