Гама-дэфектаскапія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гама-дэфектаскапія — комплекс метадаў выяўлення дэфектаў матэрыялаў і вырабаў з дапамогай гама-выпраменьвання. Гэта метад дэфектаскапіі, заснаваны на апрамяненні даследуемых аб'ектаў і вывучэнні змянення інтэнсціўнасці гама-выпраменьвання. Інтэнсіўнасць па-рознаму змяняецца пры праходжанні праз дэфектныя і бездэфектныя месцы. Вымярэнне інтэнсіўнасці ажыццяўляецца з дапапомогай фотарэнтгенаграфічнага (найбольш распаўсюджаны), іанізацыйныйнага, ксераграфічнага і тэлевізійнага метадаў.

Гама-дэфектаскапія выкарыстоўваецца ў судна- і авіябудаванні, металургіі, пры будаўніцтве нафта- і газаправодаў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клюев В. В. Приборы для неразрушающего контроля материалов и изделий — М.: Машиностроение, 1986.