Гамета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гаме́ты (ад грэч.: γᾰμετή — жонка, γᾰμέτης — муж) — рэпрадуктыўныя клеткі жывёл і раслін, якія маюць гаплоідны (адзінарны) набор храмасом, які фармірусцца ў працэсе гаметагенезу, і ўдзельнічаюць у гаметным, у прыватнасці, палавым размнажэнні. Пры зліцці двух гамет у палавым працэсе ўтвараецца зігота, якая развіваецца ў асобіну (або групу асобін) са спадчыннымі прыкметамі абодвух бацькоўскіх арганізмаў, што спрадукавалі гаметы.

Гаметы забяспечваюць перадачу спадчыннай інфармацыі ад бацькоў патомкам. Ва ўсіх шматклетачных арганізмаў спелыя гаметы (сперматазоіды і яйцакяеткі) развіваюцца ў палавых залозах — ганадах (мужчынсіх — семянніках і жаночых — яечніках). Адрозніваюцца паміж сабой марфалагічнай будовай і паходжаннем. Гаметы аднолькавай велічыні называюцца ізагаметамі, неаднолькавай — анізагаметамі, больш вялікія — макрагаметамі, дробныя — мікрагаметамі.

Часам магчыма развіццё арганізма з неаплодненай гаметы — партэнагенез.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]