Гамільтан Сміт
| Гамільтан Сміт | |
|---|---|
| англ.: Hamilton Othanel Smith | |
| | |
| Дата нараджэння | 23 жніўня 1931[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 кастрычніка 2025[3] (94 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | біятэхнолаг, біяхімік, біёлаг, мікрабіёлаг |
| Навуковая сфера | мікрабіялогія, малекулярная біялогія[8], біяхімія[9] і геноміка[9] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Вядомы як | адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Гамільтан Отанел Сміт[12] (англ.: Hamilton Othanel Smith; 23 жніўня 1931[1][2][…], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[4][5][…] — 25 кастрычніка 2025[3], Элікот-Сіці[d], Мэрыленд) — амерыканскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з В. Арберам і Д. Натансам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў[13][14].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 жніўня 1931 года ў Нью-Ёрку (ЗША), дзе ў той час яго бацька быў аспірантам ў Калумбійскім універсітэце.
Скончыў школу ў горадзе Урбана штат (Ілінойс) і пачаў вучыцца ў Ілінойскім універсітэце ва Урбана-Шампэйн, але ў 1950 годзе перавёўся ва ўніверсітэт Каліфорніі ў Берклі, які і скончыў у 1952 годзе па спецыяльнасці матэматыка.
Скончыў медыцынскі каледж універсітэта Дж. Хопкінса (1956), дзе і працаваў з 1967 года (прафесар мікрабіялогіі з 1973 года, прафесар малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981 года).
Кіраваў групай у Інстытуце Крэйга Вэнтэра, якая працавала над стварэннем сінтэтычнай бактэрыі Mycoplasma laboratorium. У 2003 годзе гэта група сінтэзавала геном бактэрыяфага Phi X174.
На даны момант Гамільтан Сміт з’яўляецца навуковым кіраўніком прыватнай кампаніі Synthetic Genomics, заснаванай Крэйгам Вэнтэрам у 2005 годзе для працягу гэтых работ. Зараз Synthetic Genomics працуе над праблемай вытворчасцю біяпаліва ў прамысловых маштабах, выкарыстоўваючы рэкамбінантныя водарасці і іншыя арганізмы[15].
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыі-мадыфікацыі, ферменталогіі генетычных рэкамбінацый, механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генетычнай рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў. Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты.
Член Нацыянальнай АН ЗША. Член-карэспандэнт Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Памёр 25 кастрычніка 2025 года ў ЗША.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Hamilton Othanel Smith // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hamilton Othanel Smith // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Remembering Hamilton O. Smith — J. Craig Venter Institute. Праверана 29 кастрычніка 2025.
- ↑ а б Timelines of History
- ↑ а б Timelines of History
- ↑ Werner Arber
- ↑ Hamilton O. Smith // J. Craig Venter
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 4 красавіка 2023.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2025.
- ↑ а б в J. Craig Venter Hamilton Smith obituary: molecular biologist who co-discovered precise molecular scissors for cutting DNA // Nature / M. Skipper — NPG, Springer Science+Business Media, 2025. — Vol. 647, Iss. 8089. — P. 311–311. — ISSN 1476-4687; 0028-0836 — doi:10.1038/D41586-025-03635-Y
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Shampo, M. A.; Kyle, R. A. (1995). «Hamilton Smith--Nobel Prize winner in medicine or physiology».
- ↑ Berg, K. (1978). «The Nobel prize in physiology and medicine 1978. Nobel prize to a controversial research field».
- ↑ Tikka, Juha-Pekka. Craig Venter Has Algae Biofuel in Synthetic Genomics’ Pipeline. Xconomy San Diego. 6/4/09.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сміт Гамільтан Отанел // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 58. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гамільтан Сміт- Аўтабіяграфія Гамільтана Сміта на сайце Нобелеўскага камітэту (англ.)
- Гамільтан Сміт. Біяграфія на сайце n-t.ru (руск.)
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Мэрылендзе
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выпускнікі Ілінойскага ўніверсітэта ва Урбана-Шампейн
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Мікрабіёлагі ЗША
- Малекулярныя біёлагі