Ганарат Арэлацкі
Ганарат Арэлацкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Honorat d'Arles | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Euladius d'Arles[d] | ||||||
Пераемнік | Hilary of Arles[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Maximus of Riez[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
365 |
||||||
Смерць |
430 |
||||||
![]() |
Ганарат Арэлацкі (лац.: Honoratus Arelatensis, Ганарат Арльскі, фр.: Honorat d'Arles; каля 365 — 429, Арль) — біскуп Арля (Арэлата). Шануецца як святы ў каталіцкай царкве (памяць 16 студзеня), і ў праваслаўнай царкве.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў бельгійскай Галіі ў сям’і консула, разам са старэйшым братам Венанцыем распачаў паломніцтва ў Грэцыю (па дарозе, у Карынфе, Венанцый памёр). Вярнуўшыся з паломніцтва ў 410 годзе Ганарат пасяліўся ў пячоры ў горным масіве Эстэрэль (Праванс), а затым пераправіўся на адзін з Лерынскіх астравоў, дзе заснаваў манастыр (Лерынскае абацтва), які стаў пасля буйным духоўным цэнтрам поўдня Францыі. Ганарат быў пасвечаны ў святары, а ў 427 годзе ў біскупы горада Арля. Памёр 6 (па некаторых дадзеных 14 або 15) студзеня 429 года.