Ганаровая варта Прэзідэнта Венесуэлы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ганаровая варта Прэзідэнта Венесуэлы (ісп.: Guardia de Honor) — вайсковая арганізацыя, адказная за непасрэднае забеспячэнне бяспекі Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.

Гісторыя прэзідэнцкай Ганаровай варты пачынаецца з часоў вайны за незалежнасць.

Прэзідэнцкая ганаровая варта сёння з'яўляецца часткай чатырох кампанентаў нацыянальных узброеных сілаў і службаў грамадскай бяспекі, якой кіруе вярхоўны галоўнакамандуючы. Гэтае падраздзяленне мае ўсе сродкі, каб задаволіць усе свае функцыі і мае фінансавую і адміністрацыйную незалежнасць, функцыянальна і арганізацыйна залежыць толькі ад вярхоўнага галоўнакамандуючага (Прэзідэнта). Дадзены полк быў нядаўна павышаны да брыгаднага і яго асабовы склад быў ўключаны ў бранятанкавы атрад Цмок 300 (ісп.: Dragon 300), ад танкавага батальёна Ayala.

Асноўнымі задачамі Ганаровай варты з'яўляюцца забеспячэнне бяспекі, абарона ды іншыя функцыі па ажыццяўленню бяспечнага жыцця Прэзідэнта Венесуэлы, а таксама яго бліжэйшых сваякоў, уключаючы абарону прэзідэнта на ўсіх дзяржаўных або прыватных мерапрыемствах унутры краіны, а таксама за мяжой.

Уніформа[правіць | правіць зыходнік]

Параднай формай Ганаровай варты з'яўляецца брытанскі мундзір Баліварскіх гусараў другога дзесяцігоддзя дзевятнаццатага стагоддзя, чырвонага залатога і карычневага колеру з чорным высокім капелюшом. У якасці службовай формы выступае зялёна-аліўкавы мундзір “El Patriota” з чырвоным берэтам, афіцэры ж захавалі аліўкава-зялёна-чырвоны мундзір, да “El Patriota”, персанал абслугоўвання, аднак, выкарыстоўвае грамадзянскае адзенне. Прэзідэнцкая ганаровая варта існуе паводле закона аб Нацыянальных узброеных сілах, апублікаванага ў Афіцыйным весніку (Gaceta Oficial) № 38280 ад 26 верасня 2005 года ў чатырох артыкулах, а менавіта:

Місія[правіць | правіць зыходнік]

Артыкул 43. Місія прэзідэнцкай ганаровай варты заключаецца забеспячэнне Прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, галоўнакамандуючым нацыянальнымі ўзброенымі сіламі і іх бліжэйшым сваякам, бяспекі, абароны і іншых гарантый, неабходных для свабоднага ажыццяўлення іх дзейнасці. Гэтае падраздзяленне карыстаецца фінансавай і адміністрацыйнай незалежнасцю, функцыянальна і арганізацыйна залежнасць ад галоўнакамандуючага.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнцкая ганаровая варта складаецца з вайскоўцаў з чатырох кампанентаў Нацыянальных узброеных сіл Венесуэлы і спецыялізаваных членаў Баліварыянскай Нацыянальнай службы разведкі (SEBIN, а таксама органаў па навукова-Крымінальнаму вышуку (CICPC) Баліварыянскай нацыянальнай паліцыі (ВНП) і розных эфектыўных службаў Паліцыі Венесуэлы па спецыяльнасцям, неабходным для аперацыйнай дасканаласці прэзідэнцкай ганаровай варты, гэтае падраздзяленнем пад камандаваннем вярхоўнага галоўнакамандуючага або адмірала ў адпаведнасці з дэкрэтамі Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкул 45. Прэзідэнцкая ганаровая варта будзе мець наступныя функцыі: 1. Забяспечваць фізічную бяспеку Кіраўніка дзяржавы і яго бліжэйшых сваякоў. 2. Забяспечваць ахову ва ўсіх грамадскіх і прыватных арганізацыях Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, жонку, нашчадкаў, сваякоў па ўзыходзячай лініі і асоб спецыяльна прызначаных кіраўніком дзяржавы ў краіне і за мяжой . 3. Выконваць тыя ж функцыі, прадугледжаныя ў папярэдніх пунктах, у адносінах да кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў замежных дзяржаў падчас іх візітаў. Артыкул 46. Прэзідэнцкая ганаровая варта рэгулюецца Указам Прэзідэнта і Рэгламентам для гэтых мэтаў, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і Законам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]