Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Выгляд
| Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Тып | ганаровая грамата[d] |
| Каму ўручаецца | грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяне замежных дзяржаў |
| Кім уручаецца | Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь |
| Падставы ўзнагароджання | за заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму, мясцовага самакіравання, ва ўмацаванні дэмакратыі, міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей, за дзейнасць па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь |
| Дата заснавання | 1998 |
| Статус | ўручаецца |
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў за заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму, мясцовага самакіравання, ва ўмацаванні дэмакратыі, міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей, за дзейнасць па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.