Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Краіна  Беларусь
Тып ганаровая грамата[d]
Каму ўручаецца грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяне замежных дзяржаў
Падставы ўзнагароджання за дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай, сацыяльна-культурнай дзейнасці, умацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь
Дата заснавання 31 ліпеня 1996
Статус уручаецца

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Была заснаваная Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1996 года №494 «Аб Ганаровай грамаце кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь»[1], у парадак яе прысваення былі ўнесены змены Пастановамі ўрада ад 1997[2] і 2004[3] года. Актуальнае Палажэнне аб Ганаровай грамаце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 2009 года[4].

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў за дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай, сацыяльна-культурнай дзейнасці, умацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь.

Спіс асоб, узнагароджаных Ганаровай граматай[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная катэгорыя: Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Зноскі