Ганаш (дэсерт)
Ганаш (фр.: ganache, раней таксама сустракалася напісанне ганаж) — духмяны крэм з шакаладу і свежых вяршкоў, які выкарыстоўваецца ў якасці начынкі для цукерак і пірожных і для ўпрыгожвання дэсертаў.
Ганаш быў прыдуманы ў кандытарскай Сірадэна (Pâtisserie Siraudin) у 1850 годзе[1].
У залежнасці ад віду выкарыстоўванага шакаладу і мэты падрыхтоўкі ганаша, вар'іруецца і тэмпература, пры якой ен будзе пададзены. Прапорцыя шакаладу і вяршкоў змяняецца, зыходзячы з жаданай кансістэнцыі. Як правіла, дзве траціны шакаладу да адной траціны вяршкоў выкарыстоўваюць для дэкору тартоў або ў якасці асновы для вырабу шакаладных труфеляў, у той час як прапорцыя адзін да аднаго выкарыстоўваецца ў якасці глазуры. Астуджаны ганаш можна ўзбіць і павялічыць у аб'еме, што дасць больш густую тэкстуру. Аднак калі яго астуджаць занадта доўга, то ўзбіць будзе ўжо немагчыма, і ён можа ўзяцца скарынкай. Іншы варыянт выкарыстання ганаша — выліць у форму і паставіць у прахалоднае месца. Пасля астывання яго можна выняць з формы і нарэзаць гэтак жа, як паштэт.
Ганаш можна падаць і з садавінай: клубніцамі ці вінаградам, а можна і замарозіць[2].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |