Гангрэна
| Гангрэна | |
|---|---|
| Гангрэна пальцаў рукі | |
| МКХ-11 | MC85 |
| МКХ-10 | R02., I70.2, E10.2, I73.9 |
| МКХ-9 | 040.0, 785.4 |
| DiseasesDB | 19273 |
| MedlinePlus | 007218 |
| MeSH | D005734 |
Гангрэна (лац. Necrosis, mortificatio, mumuficatio) - некроз тканак жывога арганізма чорнага або вельмі цёмнага колеру, развіваецца ў тканках, прама або праз анатамічныя каналы звязаных са знешнім асяроддзем (скура, лёгкія, кішэчнік і інш.)
Цёмны колер абумоўлены сульфідам жалеза, які ўтвараецца з жалеза гемаглабіну ў прысутнасці серавадарода паветра.
Гангрэну класіфікуюць па кансістэнцыі загінулай тканкі (сухая, вільготная), этыялогіі (інфекцыйная, алергічная, таксічная і інш.), патагенезу (маланкавая, газавая, шпітальная).
Прычыны, якія выклікаюць гангрэну тканак, дзеляцца на тры групы:
- 1)спыненне мясцовага кровазвароту,
- 2) механічныя і хімічныя ўплывы,
- 3)фізічныя ўплывы.
Выклікаецца анаэробнымі бактэрыямі роду Clostridium (газавая гангрэна); кішачнай палачкі (Escherichia), аэрабактэрыямі (Aerobacter), стрэптакокамі (Streptococcus) і бактэрыямі роду Proteus.
Лячэнне гангрэны - хірургічнае (ампутацыя амярцвелых частак па дэмаркацыйнай лініі). Таксама прымяняюцца антыбіётыкі для прадухілення інфіцыравання тканак, якія засталіся.