Тарыфная палітыка другой адміністрацыі Трампа

Тарыфная палітыка другой адміністрацыі Трампа — мерапрыемствы, звязанныя з увядзеннем у 2025 годзе адміністрацыяй Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа новых тарыфаў на замежныя тавары.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Тарыфная палітыка другога прэзідэнцтва Дональда Трампа адзначана эскалацыяй пратэкцыянізму ў Злучаных Штатах. У той час як у яго першы тэрмін (2017—2021) былі ўведзены тарыфы на імпарт прыкладна на 380 мільярдаў долараў, то агульная сума пры другой адміністрацыі, паводле прагнозаў, перавысіць 1,4 трыльёна долараў да красавіка 2025 года[1].
Кіраўнік дзяржавы аднавіў гандлёвую вайну з Кітаем, падняўшы тарыфы на кітайскія тавары да 54%[2]. Адначасна амерыканскія ўлады разгарнулі гандлёвую вайну з Канадай і Мексікай, увёўшы 25% тарыф на большасць канадскіх і мексіканскіх тавараў[3]. Трамп назваў гэтыя дзеянні спосабам прыцягнуць гэтыя краіны да адказнасці за кантрабанду наркотыкаў і нелегальную іміграцыю, адначасова падтрымліваючы айчынную вытворчасць[4][5].
2 красавіка прэзідэнт Трамп абвясціў аб увядзенні ўсеагульнай імпартнай пошліны ў памеры 10% на ўсе тавары, якія ўвозяцца ў ЗША. Былі ўведзены яшчэ больш высокія стаўкі для 57 гандлёвых партнёраў[6]. Базавы тарыф у 10% уступіў у сілу 5 красавіка, у той час як дадатковыя — 9 красавіка[7][8][9][10]. Адміністрацыя Трампа заявіла, што гэтыя тарыфы накіраваныя на тое, каб звесці дэфіцыт двухбаковага гандлю паміж Злучанымі Штатамі і кожнай краінай «да нуля»[11].
Самая высокая стаўка — 49% — уведзена на імпарт з Камбоджы. На другім месцы па памеры пошліны — В’етнам (46%). Для галоўнага гандлёвага апанента – Кітая – стаўка склала 34%. На тавары з ЕС пошліна ўсталявана на ўзроўні 20%. Усяго ў спісе 185[12] краін. У яго не трапілі Расія, Беларусь і некаторыя іншыя краіны СНД, што было пратлумачына дзейнымі жорсткімі санкцыямі, якія і так выключаюць нейкі значны гандаль. Пры гэтым у тарыфны спіс увайшлі незаселеныя астравы Херд і Макдональд у Антарктыдзе, з якімі гандлю адсутнічае[13].
3 красавіка ўступілі ў сілу 25%-ныя пошліны на ўсе імпартныя аўтамабілі[14] з імпартнымі аўтазапчасткамі[15].
Уплыў
[правіць | правіць зыходнік]Увядзенне новых тарыфаў Трампам стала самай значнай пратэкцыянісцкай акцыяй з 1930-х гг., калі Кангрэс ЗША ўвёў тарыфы на больш чым 20 000 тавараў і яшчэ глыбей пагрузіў эканоміку ў Вялікую дэпрэсію. У выніку дзеянняў амерыканскіх уладаў у красавіку 2025 года ўтварыўся рэкордны гандлёвы дэфіцыт у $1,2 трлн. Такая сітуацыя разбурае вытворчы патэнцыял краіны і іх абаронна-прамысловую базу[13].
Праз двое сутак пасля ўвядзення тарыфаў індэкс S&P 500 страціў больш за $4 трлн, што стала рэкордным двухдзённым падзеннем для індыкатара. Папярэдні рэкорд — двухдзённая страта ў памеры $3,3 трлн — была пастаўлена ў сакавіку 2020 года на фоне пандэміі каранавіруса. Толькі за адзін дзень — 3 красавіка — агульная капіталізацыя фондавага рынку ЗША скарацілася на $2,5 трлн, паколькі новыя гандлёвыя пошліны выклікалі асцярогі з нагоды рэцэсіі і прымусілі інвестараў пераходзіць у больш надзейныя актывы, у тым ліку ў аблігацыі і ену. Значны ўрон панеслі кампаніі, чые ланцужкі паставак у найбольшай ступені залежаць ад замежнай вытворчасці. Сярод найбольш пацярпелых на амерыканскім рынку — акцыі тэхналагічных кампаній. На вечар 4 красавіка акцыі Apple абваліліся на 5,96%, да $191,07 за паперу, Nvidia — на 8,1%, да $93,55, Tesla — на 10,17%, да $240,09[12].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ York. Tracking the Economic Impact of the Trump Tariffs (англ.) . Tax Foundation (7 сакавіка 2025). Праверана 19 сакавіка 2025.
- ↑ Mangan. Trump's tariffs shock U.S. trade partners, sending Asian markets lower: Live updates (англ.). CNBC (2 красавіка 2025). Праверана 3 красавіка 2025.
- ↑ Green, Emily; Ljunggren, David (April 2, 2025). "Canada, Mexico not subject to new global rates as fentanyl tariff still in place". Reuters. Архівавана з арыгінала April 2, 2025. Праверана April 2, 2025.
- ↑ Ortiz. Trump says tariffs were enacted to curb fentanyl, but U.S. overdose deaths are already declining (англ.) . NBC New York (4 сакавіка 2025). Праверана 10 сакавіка 2025.
- ↑ Price. How Trump justifies his tariffs — from budget balancing to protecting 'the soul' of America (англ.). AP News (6 сакавіка 2025). Праверана 10 сакавіка 2025.
- ↑ Wingrove, Josh (April 3, 2025). "Trump's Reciprocal Tariff Formula Is All About Trade Deficits". Bloomberg News. Bloomberg L.P. Архівавана з арыгінала April 3, 2025. Праверана April 3, 2025.
- ↑ Dorn. Trump’s Tariff Formula Slammed As ‘Fake’ And ‘Incredibly Stupid’ By Experts (англ.). Forbes. Праверана 4 красавіка 2025.
- ↑ Goldman. This is the dubious way Trump calculated his ‘reciprocal’ tariffs | CNN Business (англ.). CNN (3 красавіка 2025). Праверана 4 красавіка 2025.
- ↑ Schneid. Why Economists Are Horrified by Trump's Tariff Math (англ.). TIME (3 красавіка 2025). Праверана 4 красавіка 2025.
- ↑ Pichee. Trump reveals these 2 new types of tariffs on what he calls "Liberation Day," April 2 (англ.) . CBS News (2 красавіка 2025). Праверана 2 красавіка 2025.
- ↑ Schneid, Rebecca (April 4, 2025). "Why Economists Are Horrified by Trump's Tariff Math". Time. Праверана April 4, 2025.
- ↑ а б Рынок США показал рекордный двухдневный обвал из-за пошлин Трампа
- ↑ а б Что значат новые пошлины Трампа для экономики США, мира и России
- ↑ Isidore. Auto tariffs are now in effect. What it means for America - and you | CNN Business (англ.). CNN (3 красавіка 2025). Праверана 3 красавіка 2025.
- ↑ Adjusting Imports of Automobiles and Automobile Parts into the United States (англ.) . The White House (26 сакавіка 2025). Праверана 1 красавіка 2025.