Перайсці да зместу

Гандлёвыя рады (Навагрудак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік архітэктуры
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады ў Навагрудку
Гандлёвыя рады ў Навагрудку
53°35′56,98″ пн. ш. 25°49′36,15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад г. Навагрудак, вул. Мінская, д. 3
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1812
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000419шыфр 412Г000419
Стан Добры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гандлёвыя рады — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Навагрудку, помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1].

Рынак і гандлёвыя рады, пач. XX ст.
Рынак, пач. XX ст.

Узведзены з цэглы на рыначнай плошчы горада ў 1812 г. па тыпавым праекце, складзеным у Санкт-Пецярбургу. У 1953 годзе ў мэтах прыстасавання пад прамысловы магазін рэстаўраваны і часткова перабудаваны. Так, напрыклад, былі зменены ўнутраная планіроўка, часткова галоўны фасад, канструкцыя даху (паніжаны), каланада абліцавана дэкаратыўнай керамічнай пліткай. У наш час таксама выкарыстоўваюцца як гандлёвая ўстанова[2].

Большы корпус гандлёвых радоў, які размяшчаўся ў цэнтры плошчы, не захаваўся.

Гандлёвыя рады (не захаваліся), пач. XX ст.

Гандлёвыя рады ў Навагрудку ўяўляюць у плане выцягнутую трапецыю. Накрыты двухсхільным дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах і ў цэнтры падоўжных фасадаў. Мае цэнтральны і два бакавыя ўваходы. Галоўны паўднёвы фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Раней на галоўным фасадзе былі ўваходныя дзверы ў крамы. Крамы асвятляліся аконнымі праёмамі на тыльным фасадзе. Уздоўж галоўнага фасада будынка абходная галерэя, утвораная дарычнай каланадай. Унутры — гандлёвая зала і невялікія складскія памяшканні[2].

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. — Мн.: «Беларусь», 1996. — 559 с.: іл. ISBN 985-01-0050-8.