Гандураскі заліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гандураскі заліў
англ.: Gulf of Honduras, ісп.: Golfo de Honduras
Каардынаты: 16°09′05″ пн. ш. 88°15′06″ з. д. / 16.151389° пн. ш. 88.251667° з. д. (G) (O) (Я)16°09′05″ пн. ш. 88°15′06″ з. д. / 16.151389° пн. ш. 88.251667° з. д. (G) (O) (Я)
Краіны Flag of Belize.svg Беліз, Flag of Honduras.svg Гандурас, Flag of Guatemala.svg Гватэмала
Тып заліў
Найбольшая глыбіня 54 м
Салёнасць 36
Гандураскі заліў (Цэнтральная Амерыка)
Гандураскі заліў
Commons-logo.svgГандураскі заліў на Вікісховішчы 

Гандураскі заліў (англ.: Gulf of Honduras, ісп.: Golfo de Honduras) — буйны заліў у заходняй частцы Карыбскага мора ля берагоў Цэнтральнай Амерыкі. Абмывае берагі Беліза, Гватэмалы і Гандураса. Паўночна-ўсходнюю мяжу заліва праводзяць паміж горадам Дангрыга (Беліз) і горадам Ла-Сейба, адлегласць паміж якімі па прамой складае 185 км.

Заліў заходзіць у сушу на 102 км, мае глыбіню 22—54 м, ля ўваходу — больш за 2000 м. У заходняй канечнасці заліва мыс Манабіке адгароджвае бухту Аматыке, у якую ўпадаюць рэкі Рыа-Дульсе (сцёк возера Ісабаль), Сарстун і іншыя, якія сцякаюць з гор Мая. У паўднёвай частцы ў заліў упадаюць буйныя рэкі Матагуа і Улуа. Усяго да басейна заліва адносяцца 12 рэк з агульным сцёкам 1232 м³/с. Павелічэнне аб'ёму седыментаў, якія выносяцца рэкамі ў Гандураскі заліў, уяўляе небяспеку для яго экасістэм.

Сярэднегадавая тэмпература вады заліва складае 27 °C, салёнасць — каля 36 .

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8 — С. 27.
  • Гондурасский залив // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]