Ганка Краўцэц
Ганка Краўцэц | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1901[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 19 кастрычніка 1990[1][2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bernhard Schneider[d] |
Род дзейнасці | мастачка, puppet designer, графік |
Узнагароды | |
![]() |

Ганка Краўцэц (в.-луж.: Hanka Krawcec, 13 сакавіка 1901, Дрэздэн, Германія — 19 кастрычніка 1990, Йіржыкаў, Чэхаславакія) — сербалужыцкая мастачка, графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 13 сакавіка 1901 года ў сям'і лужыцкага кампазітара Бярната Краўца. Вывучала выяўленчае мастацтва ў Дрэздэне ў прафесара Дрэшэра і ў пражскай Школе прыкладнога мастацтва ў класе чэшскага мастака Францішка Кіселы. У 1928 годзе вярнулася ў Германію і да канца Другой сусветнай вайны працавала ў адным з рэкламных агенцтваў у Берліне. Пасля вайны працавала ў Будзішыне ў сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». У 1947 годзе разам з бацькам пераехала ў Варнсдорф, дзе пражывала да 1986 года. З 1986 года жыла ў чэшскім горадзе Філіпаў (сёння — частка горада Йіржыкаў), дзе памерла 19 кастрычніка 1990 года.
З'яўляецца аўтарам шматлікіх графічных малюнкаў, ілюстрацый, плакатаў, экслібрысаў. Стварыла цыкл графічных работ пад назвай «Člověk by člověku světlem měl být» (1961-1975). Яе творы захоўваюцца ў пражскіх Нацыянальнай галерэі і Нацыянальным музеі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч культуры Чэхаславакіі (1878[удакладніць]);
- Прэмія імя Якуба Чышынскага (1982)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Milan Hrabal: Hanka Krawcec. Varnsdorf 2001. ISBN 80-238-7019-X.
- Hrabal M.: Hanka Krawcec. Okresní muzeum Děčínб 1996
- Hrabal M.: Hanka Krawcec. Kruh přátel muzea Varnsdorf 2001.
- Hrabal M.: 2011 — Hanka Krawcec. Nástěnný kalendář 2011. Město Varnsdorf 2010