Ганконг (востраў)
Выгляд
| Ганконг | |
|---|---|
| кіт. 香港島, англ. Hong Kong Island | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 78,59 км² |
| Найвышэйшы пункт | 552 м |
| Насельніцтва | 1,289,500 чал. (2008) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 0,02 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 22°15′18″ пн. ш. 114°11′42″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Паўднёва-Кітайскае мора |
| Краіна | |
Ганко́нг — востраў у паўднёвай частцы адмысловага адміністрацыйнага раёна Ганконг, Кітай. На 2006 год колькасць яго насельніцтва складала 1.268.112 чалавек, шчыльнасць — 15773 чал./км². У перыяд акупацыі вострава Вялікабрытаніяй на працягу Першай опіумнай вайны ў 1842 насельніцтва выспы складала 3000 жыхароў, рассеяных па дзясятку рыбацкіх вёсачак. Неўзабаве брытанскімі войскамі на востраве быў заснаваны горад Вікторыя ў гонар каралевы Вікторыі. Цэнтральны раён вострава Ганконг («Central») з’яўляецца гістарычным, палітычным і эканамічным цэнтрам Ганконга. Паўночны бераг вострава фарміруе паўднёвае ўзбярэжжа заліва Вікторыя. Гістарычна развіццё Ганконга звязана з тым, што глыбокія воды заліва спрыялі вялікім гандлёвым судам.
