Ганна Святаслаўна

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ганна, жонка Вітаўта)
Jump to navigation Jump to search
Ганна Святаслаўна
Партрэт
Ганна Святаслаўна. Т. Нарбут, каля 1839
Дата нараджэння: 1350-я
Месца нараджэння:
Дата смерці: 31 жніўня 1418(1418-08-31)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: Святаслаў Іванавіч
Муж: Вітаўт
Дзеці: Соф'я
Commons-logo.svg Ганна Святаслаўна на Вікісховішчы

Ганна Святаслаўна (? — 31 жніўня 1418) — вялікая княгіня літоўская, жонка Вітаўта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з найбольш пашыраным меркаванне была дачкой вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча (13581386)[1].

Паводле крыжацкага паведамлення, шлюб Вітаўта і Ганны адбыўся яшчэ пры жыцці вялікага князя літоўскага Альгерда (памёр у 1377). Відаць, вяселле адбылося ў 1360-я, калі Вітаўт быў удзельным князем берасцейскім.

У 1382 спрыяла ўцёкам мужа з вязніцы, куды яго пасадзіў Ягайла. У 1392 абяцала пры набыцці Вітаўтам пасады вялікага князя літоўскага, што яе муж выканае ўмовы прысягі, прынесенай ім каралю польскаму Ягайле і Кароне Польскай.

Мела дачку Соф'ю Вітаўтаўну, выдадзеную замуж за вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, а таксама іншых дзяцей, дакладных звестак пра якіх не захавалася.

Пахавалі вялікую княгіню ў Віленскім кафедральным касцёле.

Зноскі

  1. Ганна Святаслаўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 155.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]