Ганна Іванаўна Маслоўская
Ганна Іванаўна Маслоўская | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1980 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Званне | чырвонаармеец |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Ганна Іванаўна Маслоўская (6 студзеня 1920, вёска Курсевічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць — 11 лістапада 1980) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да вайны працавала старшай піянерважатай Лынтупскай школы Пастаўскага раёна. У чэрвені 1941 г. добраахвотна ўступіла ў Чырвоную Армію. Трапіла ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі. У 1942 годзе па заданні падпольнай партыйнай арганізацыі з мэтай разведкі ўладкавалася ў Паставах на работу ў швейную майстэрню, якая абслугоўвала нацыстаў. 3 яе дапамогай падпольшчыкі знішчылі гітлераўскага генерала. З мая 1943 года — намеснік камісара па камсамольскай рабоце партызанскага атрада імя Пархоменкі партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. 3 24 снежня 1942 г. па 4 ліпеня 1944 г. — член Пастаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ.
Удзельнічала ў разгроме нацысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, у падрывах варожых эшалонаў, чыгуначных рэек.
Пасля вайны стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук нацыстаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лукічоў, Н. Баявое юнацтва / Н. Лукічоў // Настаўніцкая газета. — 1964. — 28 кастр. — С. 2.
- Мандрык, І. Узнагарода роўная подзвігу / І. Мандрык // Віцебскі рабочы. — 1979. — 5 чэрв. — С. 3.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 189.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Іванаўна Маслоўская на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
- Памерлі 11 лістапада
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны