Ганна Анатолеўна Канапацкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Анатолеўна Канапацкая
Анна Канопацкая 12.02.2015.jpg
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: юрыст, палітык
Нараджэнне: 29 кастрычніка 1976(1976-10-29)[1] (43 гады)

Га́нна Анато́леўна Канапа́цкая (нар. 29 кастрычніка 1976) — беларуская палітычная дзяячка. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 29 кастрычніка 1976 г. Скончыла мінскую школу № 55, пазней юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да ўступлення на пасаду дэпутаткі была дырэктаркай ТАА «Грынрэй», якое аказвае юрыдычныя паслугі[2][3].

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На Парламенцкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай выбарчай акрузе горада Мінска.

Аднапартыйцы засталіся незадаволеныя дзейнасцю дэпутаткі. Дэлегаты з’езда Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў верасні 2019 года прынялі рашэнне адмовіць Ганне Канапацкай у паўторным вылучэнні кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Тая на знак пратэсту заявіла аб прыпыненні членства ў партыі[4]. На выбарах Ганна Канапацкая вылучалася праз збор подпісаў, але яе не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Бізнес[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дакументаў, Ганна Канапацкая была дырэктаркай юрыдычнай кампаніі «Грын рэй», але спыніла сваю дзейнасць пасля ўступлення на пасаду дэпутаткі. У інтэрнэце пра кампанію «Грын рэй» няма падрабязнай інфармацыі, у кампаніі ніколі не было сайта[5]. У перадвыбарчай кампаніі дэкларавала прыбытак 293 802 204 рублі за 2015 год[6].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Ганны Канапацкай — Анатоль Трухановіч, першы доларавы мільянер у Беларусі, колішні старшыня Саюза прадпрымальнікаў, перыядычна выступае экспертам у дзяржаўнай газеце Советская Белоруссия[5][6].

Ганна Канапацкая разведзеная, мае двух дзяцей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]