Ганна Андрэеўна Гуськова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Гуськова
На беларускай паштовай марцы 2018 года
На беларускай паштовай марцы 2018 года
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Ганна Андрэеўна Гуськова
Спецыялізацыя фрыстайл
Нарадзілася 28 жніўня 1992(1992-08-28)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Альма-матар
Гады кар’еры 2005 — цяперашні час
Трэнеры Мікалай Казека
Рост 167 см
Вага 57 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Андрэеўна Гуськова (нар. 28 жніўня 1992, Мінск) — беларуская фрыстайлістка, якая выступае ў акрабатыцы. Чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года[2], срэбны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года[3]. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мінску. У дзяцінстве займалася гімнастыкай, але ва ўзросце 7 гадоў перайшла ў фрыстайл, дзе трэніравалася пад кіраўніцтвам Уладзіміра Дашчынскага, бацькі Дзмітрыя Дашчынскага. Другім трэнерам Ганны Гуськовай быў Юрый Купрацэвіч, які давёў яе да скачкоў на лыжах. Неўзабаве яна заваявала першыя медалі на юніёрскім узроўні[2].

У 2005 годзе трапіла ў дарослую каманду зборнай Беларусі па фрыстайле і дэбютавала на міжнароднай арэне на адкрытым чэмпіянаце Расіі[2].

З 2006 года актыўна выступала ў Кубку Еўропы, які выйграла ў заліку акрабатыкі ў сезоне 2008/09. У 2009 годзе таксама дэбютавала ў Кубку Свету на этапе ў Маскве, дзе стала 24-й. На чэмпіянаце свету ў тым жа годзе заняла 14-е месца. Праз два гады ў 2011 годзе на сусветным першынстве ў Дзір-Вэлі фрыстайлістка ўзнялася на 5-ю пазіцыю. У 2012 годзе заваявала «серабро» на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Італіі[2].

Дэбютавала на зімовых Алімпійскіх гульнях у 2014 годзе ў Сочы. Тады Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту вылучыла Беларусі 2 дадатковыя жаночыя ліцэнзіі, аднак Ганна Гуськова няўдала выступіла ў кваліфікацыйных спробах, заняўшы выніковае 21-е месца[2].

31 студзеня 2015 года ў амерыканскім Лэйк-Плэсідзе ўпершыню трапіла на подыум этапа Кубка свету, заняўшы 3 месца[2].

Спартсменка двойчы перанесла цяжкія траўмы (пашкоджанне меніска і разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі), пасля адной з аперацый ёй у калена ўставілі тытанавы шруб. З-за траўмаў яна практычна цалкам прапусціла сезон Кубка свету 2016/17[2].

На першым этапе алімпійскага сезона 2017/18 заваявала першую перамогу на этапе Кубка свету ў Кітаі, а па выніках сезона заняла другое месца ў заліку акрабатыкі, саступіўшы толькі кітаянцы Сю Ментао[2].

На зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў 2018 годзе трапіла ў асноўны фінал пасля першай кваліфікацыйнай спробы, а ў суперфінале прадэманстравала скачок, які прынёс ёй адзнаку 96,14 балаў і залаты медаль. У адным з інтэрв’ю пасля трыумфальнага выступлення Ганна сказала, што пераможны скачок прысвяціла свайму бацьку. За гэтае дасягненне спартсменка была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені і ганаровым званнем «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь»[2].

На XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у 2022 годзе выйграла срэбны медаль у лыжнай акрабатыцы. Спартсменка атрымала за свой скачок 107,95 бала, пры тым што ў сваёй лепшай спробе першага фінальнага этапу Ганна Гуськова атрымала 92,00 бала, паказаўшы шосты вынік[3].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Месцы ў класіфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • сезон 2008/2009: 153.
  • сезон 2009/2010: -
  • сезон 2010/2011: 42.
  • сезон 2011/2012: 31.
  • сезон 2012/2013: -
  • сезон 2013/2014: 171.
  • сезон 2014/2015: 18.
  • сезон 2015/2016: 42.
  • сезон 2016/2017: 91.
  • сезон 2017/2018:

Месца на подыуме на спаборніцтвах[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (2020)[4]. Акрамя фрыстайла захапляецца пашывам адзення, любіць татуіроўкі. У дзяцінстве марыла стаць журналістам, фатографам або актрысай.

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

18 жніўня 2020 года падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]