Ганна Анкер
| Ганна Анкер | |
|---|---|
| дацк.: Anna Ancher | |
| Аўтапартрэт, каля 1877-78 | |
| Імя пры нараджэнні | Ганна Крысціне Бронум (дацк.: Anna Kirstine Brondum) |
| Дата нараджэння | 18 жніўня 1859 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 красавіка 1935 (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Erik Andersen Brøndum[d] |
| Муж | Michael Peter Ancher[d] |
| Дзеці | Helga Ancher[d] |
| Род дзейнасці | мастачка |
| Жанр | партрэт |
| Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
| Уплыў | Vilhelm Kyhn[d][2], Karl Madsen[d][2] і Michael Peter Ancher[d][2] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Ганна Анкер (дацк.: Anna Ancher; 18 жніўня 1859, Скаген — 15 красавіка 1935, Скаген) — дацкая мастачка, жонка мастака Мікаэля Анкера.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ганна Крысцінэ Бронум нарадзілася 18 жніўня 1859 года ў дацкім рыбацкім пасёлку Скаген, на поўначы Ютландыі. Бацька — гандляр Эрык Андэрсан Бронум (1820-90), маці — Ані Хедвіг Мёлер (1826—1916). Ганна была пятым з шасці дзяцей у сям’і. Яна з дзяцінства выяўляла цікавасць да жывапісу, была знаёмая з многімі мастакамі, што перасяліліся ў Скаген. Вучылася жывапісу ў Капенгагене, потым у Парыжы. У 1880 годзе Ганна Бронум выйшла замуж за мастака Мікаэля Анкера. У 1883 годзе ў іх нарадзілася дачка Хельга Анкер. Ганна Анкер працягвала маляваць і ў замужжы. Яна выпрацавала свой уласны стыль, праявіла сябе як характэрны мастак і назіральны каларыст. Творчасць Ганны ўяўляе сабой важную вяху на шляху скандынаўскага жывапісу да рэалізму: «Блакітная Ані» (Blå Ane, 1882), «Дзяўчына на кухні» (Pigen i køkkenet, 1883—1886). Ганна Анкер аддавала перавагу пісаць інтэр’еры і простыя сцэны з паўсядзённага жыцця сялян, рыбакоў, іх жонак і дзяцей.
Ганна і Мікаэль Анкер намаляваныя на банкноце 1000 дацкіх крон.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
«Сонечнае святло ў блакітным пакоі»
-
«Дачка рыбака за вышыўкай»
-
Партрэт маці мастачкі
Зноскі
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 24 лютага 2016.
- ↑ а б в https://www.kulturarv.dk/kid/VisWeilbach.do?kunstnerId=132&wsektion=uddannelse
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Heide Grape-Albers: Malerin Anna Ancher (1859–1935) in Skagen, Hannover 1994, ISBN 3-929444-04-6
- Claus Jacobsen:Anna Ancher. Kopenhagen, 2004. Aschehoug Dansk Forlag A/S
- Alette Rye Scales:Anna Ancher. Danish painter, 1859–1935. In: Gaze, Delia. 1997. Dictionary of Women Artists. Band 1. London. Fitzroy Dearborn. ISBN 1-884964-21-4, ISBN 978-1-884964-21-3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Ганна Анкер на Вікісховішчы |