Ганна Аўстрыйская
Ганна Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Ana de Austria | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Медычы | ||||||
Пераемнік | Марыя Тэрэзія Аўстрыйская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 верасня 1601[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 студзеня 1666[1][2][…] (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дом Гасбургаў у Іспаніі[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Ana María Mauricia de Austria y Austria-Estiria | ||||||
Бацька | Філіп III[3] | ||||||
Маці | Маргарыта Аўстрыйская[3] | ||||||
Муж | Людовік XIII[1][3][…] | ||||||
Дзеці | Людовік XIV[3] і Філіп I Арлеанскі[d][3] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Аўстрыйская (фр.: Anne d'Autriche, ісп.: Ana de Austria (de Habsburgo); 22 верасня 1601 — 20 студзеня 1666) — каралева Францыі, жонка (з 18 кастрычніка 1615) караля Францыі Людовіка XIII. Эпітэт «Аўстрыйская» азначае толькі прыналежнасць да дынастыі Габсбургаў, аўстрыйскай па паходжанні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка іспанскага караля Філіпа III, спрабавала праводзіць праіспанскую палітыку. Падтрымлівала змовы супраць Рышэльё. Шлюб Людовіка і Ганны 23 года быў бяздзетным, і толькі ў 1638 і 1640 гадах, пасля некалькіх няўдалых цяжарнасцей у Ганны, нарадзіліся іх два сына, будучыя Людовік XIV і Філіп I Арлеанскі.
У 1643—1651 была рэгентам пры малалетнім Людовіку XIV, фактычна ж дзяржавай кіраваў Дж. Мазарыні, прызначаны ёю першым міністрам. У 1661 годзе, пасля смерці Мазарыні, калі Людовік XIV стаў кіраваць самастойна, Ганна сышла ў кляштар Валь-дэ-Грас.
Сканала 20 студзеня 1666 года ад рака грудзей.
Ганна Аўстрыйская ў літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Адносіны Ганны Аўстрыйскай і Людовіка XIII сталі адной з сюжэтных ліній знакамітага рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Тры мушкецёры». У яго працягах «Дваццаць гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон, або Дзесяць гадоў пасля» Ганна Аўстрыйская таксама адна з дзеючых асоб. У апавяданні англійскай пісьменніцы Эвелін Энтані «Каханне кардынала» таксама згадваецца Ганна Аўстрыйская. Пра Ганну таксама ідзе гаворка ў гістарычных раманах Георга Борна «Ганна Аўстрыйская, або Тры мушкецёры каралевы», Шарля Даляра «Першае каханне Ганны Аўстрыйскай» і Жульеты Бенцоні «Спальня Каралевы» з серыі «Дзяржаўныя таямніцы».
Зноскі
- ↑ а б в Анна Австрийская // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 802.
- ↑ а б Queen Anne of Austria // Collective Biographies of Women Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д Kindred Britain
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Thea Leitner. Habsburgs verkaufte Töchter. 8. Auflage. Piper, München 1999, ISBN 3-492-21827-X.
- Anka Muhlstein. Königinnen auf Zeit. 1. Auflage. Insel, Frankfurt am Main 2005, ISBN 3-458-34832-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Аўстрыйская
- Анна Австрийская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся 22 верасня
- Нарадзіліся ў 1601 годзе
- Нарадзіліся ў Вальядалідзе
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1666 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў абацтве Сен-Дэні
- Асобы
- Каралевы і імператрыцы Францыі
- Габсбургі
- Рэгенты Францыі
- Памерлі ад раку малочнай залозы
- Прынцэсы Іспаніі
- Інфанты Партугаліі
- Эрцгерцагіні Аўстрыйскія