Ганна Аўстрыйская (1528—1590)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Аўстрыйская
ням.: Anna von Österreich
Ганна Аўстрыйская
партрэт герцагіні пэндзля Якаба Зайзенегера, каля 1545
сцяг
герцагіня Баварыі
7 сакавіка 1550 — 24 кастрычніка 1579
Папярэднік Марыя Бадэн-Шпангаймская
Пераемнік Рэната Латарынгская
 
Дзейнасць арыстакратка
Нараджэнне 7 ліпеня 1528(1528-07-07)
Смерць 6 кастрычніка 1590(1590-10-06) (62 гады)
Пахаванне
Род Габсбургі,
Вітэльсбахі
Бацька Фердынанд I
Маці Ганна Ягелонка
Муж Альбрэхт V
Дзеці Вільгельм V Набожны, Фердынад Баварскі[d], Марыя Ганна Баварская, Эрнст Баварскі[d] і Марыя Максіміліяна Баварская[d]

Ганна Аўстрыйская (7 ліпеня 1528, Прага — 16 кастрычніка 1590, Мюнхен) — герцагіня Баварыі як жонка герцага Альбрэхта V. Дачка імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі Фердынанда I і Ганны Ягелонкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ганна была трэцяй з пятнаццаці дзяцей у сям’і. Сярод яе братоў і сясцёр: герцагіня Тасканская Іаана Аўстрыйская (маці французскай каралевы Марыі Медычы), эрцгерцаг Аўстрыі Карл II, імператар Свяшчэннай Рымскай Імперыі Максіміліян II, каралева Польшчы Лізавета Аўстрыйская і эрцгерцаг Фердынанд II.

З боку бацькі яе дзедам і бабкай былі: кастыльскія манархі Філіп I Прыгожы і Хуана I Вар'ятка, а па матчынай лініі яна была ўнучкай караля Чэхіі Уласла II і Ганны дэ Фуа.

Быўшы яшчэ дзіцем, Ганна была некалькі разоў заручана: спачатку з Тэадорам Баварскім, сынам герцага Вільгельма IV, затым з Карлам Арлеанскім, сынам французскага караля Францыска I, але абеда разы да вяселля справа не дайшла праз заўчасную смерць жаніхоў.

У выніку, сямнаццацігадовая Ганна выйшла замуж 4 ліпеня 1546 года за брата свайго першага жаніха, будучага баварскага герцага Альбрэхта. Гэты шлюб быў часткай стратэгіі дзядзькі нявесты імператара Карла V, які хацеў заручыцца падтрымкай Альбрэхта V перад тым як развязаць Шмалькальдэнскую вайну. Вясельным падарункам імператара былі 50 000 гульдэнаў. Да 7 сакавіка 1550 года, калі Альбрэхт стаў герцагам, пара жыла ў замку Траўсніц.

Герцагіня Ганна і духоўнае жыццё герцагства[правіць | правіць зыходнік]

Ганна і Альбрэхт аказвалі моцны ўплыў на духоўнае жыццё герцагства. Адкрыўшы некалькі музеяў і заснаваўшы Баварскую дзяржаўную бібліятэку, яны заслужылі для Мюнхена рэпутацыю горада прысвячэння і мастацтваў. Акрамя гэтага Ганна і Альбрэхт таксама аказвалі падтрымку мастаку Гансу Міліху і кампазітару Арланда дзі Ласа. Самай вядомай працай Міліха для герцагіні стала «Кніга скарбаў герцагіні Ганны Баварскай» («Kleinodienbuch der Herzogin Anna von Bayern», BSB-Hss Cod.icon. 429) — манускрыпт, які быў выкананы ў 1555 годзе і прадстаўляе сабой вопіс каштоўнасцей, што належалі ёй. На адной з мініяцюр вопісу намаляваная выйграная Ганнай у мужа партыя ў шахматы.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Constantin Wurzbach, Biographisches Lexikon des Kaisertums Österreich, Vienna, 1860, Vol. VI, p. 151 (versione online)