Ганна Відавіч
| Ганна Відавіч | |
|---|---|
| харв.: Ana Vidović | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 8 лістапада 1980[1] (45 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | гітарыст |
| Гады актыўнасці | з 1988 |
| Інструменты | гітара |
| Жанры | класічная музыка |
| Узнагароды |
Milka Trnina Award[d] (2007) |
| anavidovic.com (англ.) | |
Ганна (Ана) Відавіч (харв.: Ana Vidović, 8 лістапада 1980, Карлавац) — харвацкая класічная гітарыстка.
Ганна пачала іграць на гітары ва ўзросце да пяці гадоў пад уплывам свайго старэйшага брата Віктара, які іграў на класічнай гітары. Іх бацька таксама быў гітарыстам, але прызнанне атрымаў, іграючы на электрычнай гітары. На міжнародным узроўні Ана пачала выступаць ва ўзросце 8 і 11 гадоў, а ў 13 стала самай маладой студэнткай у прэстыжнай Нацыянальнай музычнай акадэміі ў Заграбе, дзе яна вучылася ў прафесара Іштвана Ромера. Яна таксама вучылася ў Заграбскім універсітэце. Заслужыўшы добрую рэпутацыю ў Еўропе, яна атрымала запрашэнне на навучанне ў Кансерваторыі Пібадзі (Балтымар, ЗША) у кубінскага гітарыста Мануэля Барэка, якую скончыла ў маі 2003 года. З тых часоў яна жыве ў ЗША, дзе таксама працуе прыватным настаўнікам.
Ана Відавіч выпусціла 6 дыскаў, выдадзеных лэйбламі Croatia Records, BGS, і Naxos Records і два DVD.
Яе старэйшы брат — Віктар Відавіч — таксама вядомы гітарыст.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- CD
- Ana Vidovic, Croatia Records, 1994
- Ana Vidovic — Gitara, Croatia Records, 1996
- Guitar Recital, Naxos Laureate Series, 1998
- The Croatian Prodigy, BGS, 1999
- Ana Vidovic Live!, Croatia Records, 2001
- Federico Moreno Torroba Guitar Music Vol. 1, Naxos, 2007
- DVD
- Ana Vidovic-Guitar Virtuoso: A Live Performance and Interview! Mel Bay Prod., 2006
Зноскі
- ↑ Ana Vidović // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]