Ганна Канапацкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Анатолеўна Канапацкая
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання

Нараджэнне 29 кастрычніка 1976(1976-10-29)[1] (47 гадоў)
Бацька Анатоль Іванавіч Трухановіч
Маці Людміла Канапацкая
Дзеці Аляксей Канапацкі, Настасся Канапацкая
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць юрыст, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Га́нна Анато́леўна Канапа́цкая (нар. 29 кастрычніка 1976) — беларуская палітычная дзяячка. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання (2016—2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 29 кастрычніка 1976 г. Скончыла мінскую школу № 55, пазней юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да ўступлення на пасаду дэпутаткі была дырэктаркай ТАА «Грынрэй», якое аказвае юрыдычныя паслугі[2][3].

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з 1995 па 2019 год. Удзельнічала ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ў 2012 годзе і выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання ў 2014 годзе.

На Парламенцкіх выбарах 2016 года. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай выбарчай акрузе горада Мінска. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы. Канапацкая была адказнай за падрыхтоўку праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства» ў пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы. Аднапартыйцы засталіся незадаволеныя дзейнасцю дэпутаткі. Дэлегаты з’езда Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў верасні 2019 года прынялі рашэнне адмовіць Ганне Канапацкай у паўторным вылучэнні кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Тая на знак пратэсту заявіла аб прыпыненні членства ў партыі[4]. На выбарах Ганна Канапацкая вылучалася праз збор подпісаў, але яе не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

12 мая 2020 года Ганна Канапацкая высунулася ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 мая зарэгістравала ініцыятыўную групу з 1314 чалавек. 10 чэрвеня паведаміла, што ёй удалося сабраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў[5]. Паводле афіцыйных даных, на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Ганна Канапацкая набрала 1,67 % галасоў, заняўшы 4 месца, пасля пункта «супраць усіх».

Бізнес[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дакументаў, Ганна Канапацкая была дырэктаркай юрыдычнай кампаніі «Грын рэй», але спыніла сваю дзейнасць пасля ўступлення на пасаду дэпутаткі. У інтэрнэце пра кампанію «Грын рэй» няма падрабязнай інфармацыі, у кампаніі ніколі не было сайта[6]. У перадвыбарчай кампаніі дэкларавала прыбытак 293 802 204 рублі за 2015 год[7].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Ганны Канапацкай — Анатоль Трухановіч, першы доларавы мільянер у Беларусі, колішні старшыня Саюза прадпрымальнікаў, перыядычна выступае экспертам у дзяржаўнай газеце Советская Белоруссия[6][7].

Ганна Канапацкая разведзеная, мае двух дзяцей.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.svaboda.org/a/hanna-kanapackaja-jurystka-razviedzienaja-dacka-liehalnaha-bielaruskaha-miljanera/27982449.html
  2. Канапацкая Ганна Анатолеўна. vybory2016.by. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2016. Праверана 14 верасня 2016.
  3. Ганна Канапацкая: юрыстка, разьведзеная, дачка «легальнага беларускага мільянэра». svaboda.rog (12 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2016. Праверана 14 верасня 2016.
  4. Ганна Канапацкая заявіла, што прыпыняе сяброўства ў АГП. svaboda.org (29 верасня 2019).
  5. Канопацкая заявила о сборе необходимых 100 тысяч подписей Архівавана 10 чэрвеня 2020. tut.by (10 чэрвеня 2020)
  6. а б Пра сям'ю, парламент, прэзідэнцкія амбіцыі — поўная тэкставая версія інтэрв’ю з Ганнай Канапацкай. nashaniva.by (21 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15-4-2019. Праверана 15-4-2019.
  7. а б Ганна Канапацкая: юрыстка, разьведзеная, дачка «легальнага беларускага мільянэра» (бел. (тар.)). svaboda.org (12 верасня 2016). Праверана 15-4-2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]