Ганна Кацярына Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Кацярына Радзівіл
Ганна Кацярына Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Ганна Кацярына Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Пагоня Літоўская»
Герб «Пагоня Літоўская»
Староста члухаўскі
2 жніўня 1719 — 19 красавіка 1743
Папярэднік Караль Станіслаў Радзівіл
Пераемнік Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька»

Нараджэнне 23 верасня 1676(1676-09-23) ці 1676[1]
Смерць 19 красавіка 1746(1746-04-19) ці 1746[1]
Род Радзівілы і Сангушкі
Бацька Геранім Сангушка
Маці Канстанцыя з Сапегаў[d]
Муж Караль Станіслаў Радзівіл[2]
Дзеці Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Геранім Фларыян Радзівіл, Кацярына Барбара з Радзівілаў[d], Мікалай Крыштаф Радзівіл[d], Людвік Дамінік Радзівіл[d], Станіслаў Ежы Радзівіл[d], Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d], Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d], Тэкля Ружа з Радзівілаў[3], Ганна Аляксандра з Радзівілаў[d], Альбрэхт Станіслаў Радзівіл[d] і Крысціна Алена з Радзівілаў[d]
Дзейнасць бізнесмен
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Кацярына Радзівіл, у дзявоцтве Сангушка (23 верасня 1676, мястэчка Ракаў[4], цяпер Мінскі раён — 19 красавіка 1746, мястэчка Белая, цяпер горад Бяла Падляска, Польшча[5]) — вялікалітоўская дзяржаўная дзеячка, староста члухаўскі[6], мецэнатка. Жонка Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Дачка Гераніма Сангушкі і Канстанцыі з Сапегаў, сястра вялікага літоўскага маршалка Паўла Караля Сангушкі.

Выхоўвалася ў Варшаве пры двары каралевы Марыі Казіміры Сабескай.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Групавы партрэт з мужам і дзецьмі

У 1692 годзе пабралася шлюбам з падканцлерам вялікім літоўскім Каралем Станіславам Радзівілам. Іх шлюб павінен быў зацвердзіць сувязь Караля Станіслава з дваром.

Мелі з мужам 6 сыноў і 7 дачок.

Сыны:

Дочкі:

У знак жалобы па памерлых дзецях, якія не дасягнулі паўналецця, Ганна Кацярына абяцала да канца сваіх дзён насіць чорнае жалобнае адзенне[7].

Удаўство[правіць | правіць зыходнік]

Па смерці мужа пасялілася ў горадзе Белая Берасцейскага ваяводства і занялася гаспадарчай дзейнасцю. Ганна засталася ўдавой у 43 гады, маючы на руках 4 непаўналетніх дзяцей, меншаму з якіх было толькі 5 гадоў, і ў стане амаль поўнага фінансавага краху сям’і. Яна аднавіла эканамічны патэнцыял фаміліі, пакінуўшы сынам прымножаную «фартуну», як тады называлі грашовую і зямельную маёмасць роду[8]. Вяла смелую, самастойную эканамічную палітыку на сваіх землях, а сыны беспярэчна яе слухаліся[8].

Будаўніцтва і змены ў маёнтках[правіць | правіць зыходнік]

Уязная брама Палацава-паркавага ансамбля ў Бяле Падляскай  (польск.) з бюстам Ганны Кацярыны Радзівіл

У 1720 годзе пасля смерці мужа Караля Станіслава Радзівіла Ганна Кацярына пачынае энергічныя дзеянні па аднаўленні замка, выдзеліла значныя сумы грошай на рамонт вокнаў палаца і набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаў[9]. Да 1722 года цалкам адбудавалі будынак новага фальварка паблізу замка, млын і стайню, а ў самім комплексе ўставілі новыя вокны, дзверы; на палацы і вежах часткова ўзнавілі дах, у галоўнай вежы — драўляную браму[10]. Пры аднаўленні арыентаваліся на значную пераробку інтэр’ернай часткі, што прывяло да стылістычных змен на замку[11]. Падчас аднаўленчых работ у аблічча палаца прыўносіліся рысы барока. Гэта тычылася пераважна інтэр’ераў, так, калі месца аконных праёмаў не адпавядала барочнай кампазіцыі інтэр’еру, яны проста расчэсваліся і пераносіліся[12]. Упершыню сярод розных прадметаў згадваецца 17 партрэтаў[13].

У 1720 годзе Ганна Кацярына Радзівіл пачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы ў Белай (сёння гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац  (польск.) у стылі ракако.

Гаспадарчая дзейнасць і арганізацыя прамысловасці[правіць | правіць зыходнік]

Эскізы люстэрак Урэцкай шкляной мануфактуры першай паловы XVIII ст.

Ганна Кацярына смела стала праводзіць эканамічныя рэформы ў сваіх маёнтках, адкрыла шэраг мануфактур, якія не толькі абслугоўвалі прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва патрэбы яе двара, але і з выгодай прадаваліся[8]. Гэта былі рэдкія для тых часоў шкляныя і люстраныя вырабы, фаянс і фарфор, тэхналогія якога ў Еўропе была зусім напярэдадні адкрыта[8].

У пачатку XVIII ст. наладзіла вытворчасць дываноў у Белай, Карэлічах і Нясвіжы. Заснавала Налібоцкую і Урэцкую шкляныя мануфактуры[14].

У 1714 годзе пачала вытворчасць фарфору ва Урэччы, каля 1736 года заснавала рудню ў Нягневічах, а ў 1737 — катловае прадпрыемства ў Невелі, наладзіла вытворчасць сукна ў Белай і Слуцку.

З яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамеснікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галандскіх парод.

Сацыяльна-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Castrum doloris  (англ.) Ганны Кацярыны Радзівіл, выстаўлены ў касцёле езуітаў у Нясвіжы 11 верасня 1747 года

Значна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду.

Паспрыяла адмове Сапегаў ад прэтэнзій на так званыя Нойбургскія маёнткі і іх адыходу ў 1732 годзе да свайго сына Гераніма Фларыяна.

Рэлігійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1743 годзе Ганна Кацярына фундавала ў в. Нова Воля ўніяцкую царкву ў гонар Нараджэння Божай Маці[15]. Фінансавала каранаванне ў 1730 годзе Жыровіцкага абраза Маці Божай[4].

Памерла ў Белай ва ўзросце 70 гадоў у снежні 1746 года. Пакінула вялікую спадчыну сваім сынам.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Ганны Кацярыны Радзівіл са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве

Вядома некалькі партрэтаў Ганны Кацярыны Радзівіл, якія захоўваюцца ў тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Бюст Ганны Кацярыны Радзівіл, створаны ў стылі ракако пасля смерці мужа, размешчаны каля брамы замка ў Бяла Падлясцы  (польск.). Ганна паказана з адкрытымі грудзьмі, як імператрыца сарматаў, багіня сусветнай вайны.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 лютага 2023.
  2. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. а б ЭнцВКЛ 2005.
  5. Anna Katarzyna ks. Sanguszko-Kowelska h. Pogoń Litewska (польск.)
  6. Arkadiusz Kamiński,Starostowie człuchowscy (1454—1772), s. 2. Архівавана 10 жніўня 2016. (польск.)
  7. Ганна Кацярына, Караль Станіслаў Радзівіл(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2021. Праверана 23 ліпеня 2016.
  8. а б в г О. Баженова. Театр княгини Франтишки Уршули Радзивилл // Женщины на краю Европы/Под. ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с.
  9. Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149
  10. Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149—150
  11. Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 150
  12. Бубновский Д. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў…» История создания мирского замка. Архитектура и строительство. № 2/2012. Март-Апрель 2012, с. 28
  13. Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А. Т. Федорук. — Минск : Беларусь, 2013. — 174 с. : ил.— (Серия «Старинные усадьбы Беларуси»). ISBN 978-985-01-1006-0, с. 83
  14. Сіняк Н. Урэчча // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 591.
  15. Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 49(недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2019. Праверана 23 ліпеня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Karkucińska W. Anna z Sanguszków Radziwiłłowa (1676—1746): Działalność gospodarcza i mecenat. Warszawa, 2000;
  • Kolendo-Korczakowa K. Działalność ekonomiczna Anny z Sanguszków Radziwiłłowej — manufaktury hafciarskie w świetle nowych znalezisk // Dwory magnackie w XVIII wieku. Rola i znaczenie kulturowe. Warszawa, 2005.
  • Anna Katarzyna Radziwiłłowa hasło [w] Polski Słownik Biograficzny tom.30 str.384 wyd.1987
  • Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. — 448 с. ISBN 985-6730-25-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]