Ганна Лявонаўна Арлоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Лявонаўна Арлоўская
Род дзейнасці настаўніца
Дата нараджэння 6 жніўня 1923(1923-08-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 2010
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Ганна Лявонаўна Арлоўская (нар. 6 жніўня 1923, в. Балітчыхіна Віцебскага раёна — 2010) — беларускі педагог. Заслужаны настаўнік Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла 52-ю чыгуначную школу г. Віцебска (1938), Віцебскае беларускае педагагічнае вучылішча (1941). У 1944—1947 гадах працавала загадчыцай Іванаўскай пачатковай школы Віцебскага раёна. З 1947 года у Ашмянскім раёне: настаўніца Янканцаўскай і загадчыца Гедэйскай пачатковых школ (да 1951), настаўніца СШ № 1 г. Ашмяны (1951—1958), загадчыца Бянянскай пачатковай школы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1957 годзе. Узнагароджана медалямі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арлоўская Ганна Лявонаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год/ склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2017.-С. 28.
  • Арлоўская Ганна Лявонаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С.560 — 561. (Вызначыліся працай. З аслужаны настаўнік).