Ганна Мартынаўна Базыленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Мартынаўна Базыленка
Дата нараджэння 4 красавіка 1908(1908-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1980(1980-01-19) (71 год)
Род дзейнасці паэтка, мовазнаўца, пісьменніца, linguistics teacher
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Мартынаўна Базыленка (4 красавіка 1908, в. Арахі, Аршанскі павет, цяпер гарадскі пасёлак Арэхаўск, Аршанскі раён — 19 студзеня 1980) — беларуская мовазнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1920-я гады ў зборніках Віцебскай маладнякоўскай філіі «Пачатак» і «Світанне», а таксама ў перыядычным друку змяшчала вершы, апавяданні, аднаактовыя п’есы пад сваім прозвішчам і пад псеўданімам Ганна Арахоўская. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931). Працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі (1933—1938), у БДУ (1944—1970; старшы выкладчык, дацэнт, у 1949—1955 гадах намеснік дэкана філалагічнага факультэта). Прымала ўдзел у стварэнні «Руска-беларускага слоўніка» 1937 года і «Практычнага беларуска-рускага слоўніка» (рукапіс загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны), абараніла кандыдацкую дысертацыю «Устойлівыя словазлучэнні ў мове твораў Якуба Коласа» (1952), манаграфія даследчыцы «Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў беларускай літаратурнай мове» (1964) да сённяшняга дня не страціла навуковага значэння.

Г. Базыленка — аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па праблемах сучаснай беларускай мовы, у тым ліку па пытаннях моўнага майстэрства Якуба Коласа, сааўтар падручніка «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Марфалогія» (1957), першага тома акадэмічнай «Граматыкі беларускай мовы» (1962).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Базыленка Ганна Мартынаўна // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 419.