Ганна Мастоўская-Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Мастоўская-Радзівіл
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Ганна Барбара Алімпія Радзівіл
Дата нараджэння: каля 1762[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1833[1][2]
Месца смерці:
Грамадзянства: Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Рэч Паспалітая
Бацька: Станіслаў Радзівіл
Маці: Караліна з Пацеяў
Муж: Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі і Тадэвуш Антоні Мастоўскі[d]
Дзеці: Міхал Пшаздзецкі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменніца
Гады творчасці: 1806—1809
Жанр: Готыка
Валодае мовамі: польская
Мова твораў: польская
Дэбют: «Мае забавы» («польск.: Moje rozrywki», 1806)


Ганна Мастоўская-Радзівіл (каля 1762, Нясвіж (?) — 1833, Заслаўе) — пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Барбара Алімпія Радзівіл нарадзілася каля 1762 году ў сям’і падкаморыя літоўскага, генерал-лейтэнанта і маршалка Трыбуналу ВКЛ Станіслава Радзівіла (з чаго можна меркаваць, што месца яе нараджэння — Нясвіж). Яе маці, Караліна пахо­дзіла з роду Пацеяў, з сям’і троцкага ваяводы.

У 17 год была выдадзена замуж за старэйшага за яе на два гады мінскага старосту Аўгуста Дамініка Пшаздзецкага, род якога нядаўна авалодаў у спадчынны Заслаўем пад Мінскам, дзе яны і пачалі жыць. Ад шлюбу нарадзіўся сын Міхал. Але праз чатыры гады Дамінік памёр, і Ганна каля 1787 году абралася другім шлюбам з кашталянам Тадэвушам Мастоўскім, будучым палітычным дзеячом Чатырохгадовага сейму і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністрам унутраных справаў Княства Варшаўскага. Тадэвуш Мастоўскі і звабіў яе да літаратурнай дзейнасці[3]. Сам ён ад 1790 году, разам з паэтам Юрсынам Нямцэвічам, выдаваў «Gazetк Narodow№ i Obc№» («бел.: Газета айчынная і замежная»). Пасля перамогі таргавіцкай канфедэрацыі газета была ў 1792 годзе закрыта, а Тадэвуш разам з жонкай падаўся ў эміграцыю (Дрэздэн, Швейцарыя, Францыя). Па вяртанні з эміграцыі Тадэвуш Мастоўскі трапіў у зняволеньне: расійскія ўлады абвінавацілі яго ў падтрымцы французскіх рэвалюцыянераў. Намаганнямі жонкі і сваякоў ён быў вызвалены, але вымушаны быў падаць асабістую дэкларацыю на вернападданьніцтва расейскаму царызму. Аднак гэта не перашкодзіла яму прыняць удзел у інсурэкцыі 1794 году на баку Тадэвуша Касцюшкі, за што быў этапіраваны ў Пецярбург і пасаджаны ў казематы. Намаганнямі жонкі ізноў быў вызвалены. Канчаткова вярнуўся ў Польшчу ў 1802 годзе, дзе яны развяліся.

Ганна Барбара пераехала на радзіму першага мужа — у Заслаўе. Тым не менш энергічная літаратурная дзейнасьць Тадэвуша Мастоўскага падштурхнула і яе адзначыцца на літаратарскай ніве. І ў 1806 годзе ў Вільне выйшаў найпершы яе буйны кніжны збор пад агульным загалоўкам «Мае забавы» («Moje rozrywki», 1806), куды ўвайшлі (на польскай мове) шэраг аповесцей, напоўненых таямнічымі прыгодамі «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх» «Матыльда і Даніла» ды іншыя[3]. Так сама ёй належаць выдадзеныя ў 1806—1807 гадах у Вільні «Статуя і Саламандра», «Астольда, князёўна з роду Палямона, першага літоўскага князя», «Здань у Малым Замку»[4].

Памерла на схіле 1833 году ў Заслаўе.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

На беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

На польскай мове[правіць | правіць зыходнік]

  • Mostowskа, Annа Olimpіа z Xiąząt Radziwiłłow. Astolda, xięzniczka z krwi Palemona, pierwszego xiązęcia litewskiego, czyli Nieszczęśliwe skutki namiętnosci. Powiesc oryginalna z historyi litewskiey / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа. — Wilnо, 1807. — T. 1. — 225 s.
  • Mostowskа, Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow. Matylda i Daniło / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа // Moie Rozrywkі. — T. 1.— Wilnо, 1806. — S. 5—54.

На рускай мове[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Anna Mostowska Anna Barbara Olimpia Radziwiłł Mostowska // WomenWriters Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Anna Olimpia Mostowska // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Язэп Янушкевіч Папярэдніца Баршчэўскага і Караткевіча // Дзеяслоў : часопіс. — красавік—май 2006. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014.
  4. Ірына Бурдзялёва Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага. — С. 2.