Ганна Мікалаеўна Кісліцына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Мікалаеўна Кісліцына
Дата нараджэння 8 верасня 1967(1967-09-08) (51 год)
Месца нараджэння
Маці: Ала Канстанцінаўна Кабаковіч
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Ганна Мікалаеўна Кісліцына (нар. 8 верасня 1967, Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі літаратурны крытык[1], літаратуразнавец, публіцыст. Доктар філалагічных навук (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі — доктар філалагічных навук Міхась Тычына і літаратуразнаўца Ала Кабаковіч[2].

Скончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, аспірантуру Інстытута літаратуры НАНБ. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ.

Аўтар манаграфій па гісторыі літаратуры. Вядзе калонку ў газеце «Звязда»[3] і калонку на сайце «Новая Еўропа»[4]. З 2018 года вядзе рубрыку на TUT.BY з літаратуразнаўчымі і крытычнымі артыкуламі[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці» (1997);
  • «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000);
  • «blonde attack» (2006);
  • «Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы» (2006)[6];
  • «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010).
  • Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ― ХХІ стагоддзяў. — Мн.: Права і эканоміка, 2015.[7]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляшкевіч М. Ганна Кісліцына ў плыні сучаснай беларускай літаратуры… // «Маладосць» № 3(640), 2007. — С. 98-102.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]