Ганна Отасан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Отасан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя гарналыжны спорт
Нарадзілася 18 мая 1976(1976-05-18) (47 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 164 см
Вага 63 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Хелен Отасан, у замужжы Блікст (шведск.: Anna Helene Ottosson Blixth, нар. 18 мая 1976, Эстэрсунд, Швецыя) — шведская гарналыжніца, прызёрка Алімпійскіх гульняў і чэмпіянату свету, пераможца этапу Кубка свету. Спецыялістка слаламных дысцыплін.

У Кубку свету Отасан дэбютавала 18 лютага 1995 года, у студзені 2000 года адзіны раз у кар’еры перамагла на этапе Кубка свету ў гіганцкім слаламе. Акрамя гэтага мае на сваім рахунку 5 трапленняў ў тройку лепшых на этапах Кубка свету, адно ў слаламе і чатыры ў гіганцкім слаламе. Лепшым дасягненнем Отасан у агульным заліку Кубка свету з’яўляецца 15-е месца ў сезоне 2006/07.

На Алімпійскіх гульнях 1998 года ў Нагана была 10-й у слаламе і 7-й у гіганцкім слаламе.

На Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці заняла 13-е месца ў слаламе і 9-е ў гіганцкім слаламе.

На Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне заваявала бронзавы медаль у гіганцкім слаламе, 0,47 секунды саступіўшы срэбнай медалістцы фінцы Тані Поўціайнен і 0,33 секунды выйграўшы ў аўстрыйкі Ніколь Хосп. Акрамя таго была 18-й у слаламе.

За сваю кар’еру ўдзельнічала ў пяці чэмпіянатах свету, лепшы вынік у асабістых дысцыплінах 5-е месца ў слаламе на чэмпіянаце свету 2003 года. На чэмпіянаце свету 2007 года заваявала сярэбраны медаль у камандных спаборніцтвах.

Завяршыла спартыўную кар’еру ў 2007 годзе.