Ганна Паўлаўна Зелянкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Паўлаўна Зелянкова
Анна Павловна Зеленкова.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 студзеня 1923(1923-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 2010(2010-02-15) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна СССР, Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі Дырыжор
Жанры Харавая музыка
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Га́нна Па́ўлаўна Зелянко́ва (руск.: Анна Павловна Зеленкова; 16 студзеня 1923, Петраград — 15 лютага 2010, Мінск) — беларускі харавы дырыжор і педагог, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1940 годзе паступіла на тэатразнаўчы факультэт Ленінградскага тэатральнага інстытута, а ў 1943 — у Ленінградскую дзяржаўную кансерваторыю (па класе прафесара А. А. Ягорава), якую і скончыла ў 1948 годзе. У 1949 годзе запрошана на працу ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.

За 55 гадоў працы на кафедры харавога дырыжыравання (з 1949 па 2004) Г. П. Зелянкова падрыхтавала многіх вядомых харавых выканаўцаў. Сярод прыкладна 250 выпускнікоў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Народнага хору імя Г. І. Цітовіча М. П. Дрынеўскі, галоўны хармайстар Беларускага тэатра оперы і балета А. П. Кагадзееў, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь А. Лукомскі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Л. М. Іконнікава, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Я. А. Палішчук, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь Н. У. Міхайлава і многія іншыя.

Выканальніцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1950 па 1963 год Г. П. Зелянкова была таксама мастацкім кіраўніком Хору беларускага радыё. Пад яе кіраўніцтвам хор стаў першым выканаўцам шматлікіх твораў такіх беларускіх кампазітараў, як Н. Сакалоўскі, У. Алоўнікаў, Ю. Семяняка, Г. Вагнер, Р. Пукст і іншыя. Былі запісаныя і шматкроць выкананы па радыё оперы «Кветка шчасця» А. Туранкова, «Машэка» і «Марынка» Р. Пукста, «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса, кантаты «Скромны і просты» М. Аладава, «Дзень добры, Масква» А. Багатырова, а ў 1962 годзе на грампласцінцы выйшла кантата М. Рымскага-Корсакава «Свіцязянка».

У сакавіку 1963 года Г. П. Зелянкова прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выкананні ў Мінску 13-й сімфоніі Д. Шастаковіча. Канцэрт выклікаў значны грамадскі рэзананс[1].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2012 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праведзены конкурс харавых дырыжораў сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі памяці Г. П. Зелянковой.

Зноскі

  1. В. В. Катаеў. «Паміраюць ў Расіі страхі». Аб тым, як у сакавіку 1963 года ў Мінску выконвалі 13-ю сімфонію Шастаковіча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Романовская Л. А. Хор белорусского телевидения и радио. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 10-14;
  • Сазанович Н. В. Хоровых дел мастер. Анна Павловна Зеленкова // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. № 20, 2012. — С. 119—123.
  • Иконникова Л. Н. Портрет педагога. Аналитический экспромт к творческому облику Анны Павловны Зеленковой // Музыкальное образование XXI века: рубежи и перспективы / сост. Н.О. Арутюнова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 39. Минск, 2016.— С. 185-193