Ганна Паўлаўна Рыжкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ганна Паўлаўна Рыжкова
Дата нараджэння 29 жніўня 1925(1925-08-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1993(1993-04-21) (67 гадоў)
Адукацыя
Прафесія эстрадны артыст
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Ганна Паўлаўна Рыжкова (29 жніўня 1925, вёска Войлева, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 21 красавіка 1993) — беларуская артыстка эстрады. Заслужаная артыстка Беларусі (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займалася ў 1938—1941 гадах Рэспубліканскім тэатральным вучылішчы (педагог Е. Міровіч) у Мінску. У 1945—1948 г. працавала ў тэатры імя Якуба Коласа. У 1948—1961 г. метадыст Віцебскага абласнога Дома народнай твочасці. У 1961—1993 гадах артыстка Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Шырока прапагандавала беларускую паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі. У рэпертуары былі эстрадна-паэтычныя спектаклі «Як жывеш, чалавек?» і «Калі ласка», праграма «Край паэтаў» (прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу), творы Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, М. Танка, П. Панчанкі, Э. Агняцвет, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, Е. Лось, П. Макаля, Н. Тулупавай і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыжкова Ганна Паўлаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 310.
  • Рыжкова Ганна Паўлаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 552
  • Міхалевіч Л. У. Рыжкова Ганна Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 493. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]