Ганна Севярынец
Ганна Севярынец | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1975[1][2][3] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Канстанцін Паўлавіч Севярынец |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | выкладчык, журналістка, пісьменніца, настаўніца, філолаг, літаратурны крытык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Ганна Канстанцінаўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Мінск[4]) — беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца. Літаратуразнаўца[5], даследчыца беларускай літаратуры[6].
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.
Працавала ў школах і гімназіях Менску, некаторы час - у камерцыйнай сферы. Затым выкладала беларускую і рускую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Была прызнана «Настаўнікам года Смалявіцкага раёна — 2019»[7]. Улетку 2020 года ў яе скончыўся 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[8]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце беларускай службы «Радыё Свабода»[9], як рэакцыі на ваяўнічя заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадваў расстрэлы тысячы чалавек у Андыжане, калі былы ўзбекскі прэзідэнт Іслам Карымаў падавіў там путч.
Прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- 2014 год — лаўрэат Прэміі «Экслібрыс», прысвечанай Аляксандру Уласаву, за эсэ «Беларуская мова: онтагенэз».
- 2017 год — «Гліняны Вялес», за кнігу «Дзень святога Патрыка».
- 2018 год — доўгі спіс «прэміі Ежы Гедройца», за кнігу «Дзень святога Патрыка».
- 2018 год — «Празрысты Эол», за вызначэнне дакладнай даты напісання верша Алеся Дудара «Пасеклі край наш папалам».
- 2019 год — «Чалавек года» (па версіі газеты «Наша Ніва»), за асветніцкую працу[10]
- 2020 год — кароткі спіс «прэміі Ежы Гедройца» за кнігу «Гасцініца „Бельгія“».
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «Дзень святога Патрыка» (2017 г., выд. «Регистр»)[11]
- «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго». Дакументальная біяграфія. (2017 г., выд. «Лімарыус»)
- Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2017 г., выд. "Лімарыус")
- «Гасцініца „Бельгія“» (2019 г., выд. «Регистр»)
- «Вакол Пятра Глебкі» (2019 г., выд. «Лімарыус»)
- Янка Купала. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2020 г., выд."Лімарыус")
- Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2020 г., выд."Рэгістр")
Зноскі
- ↑ https://kamunikat.org/Sieviaryniec_Hanna.html
- ↑ https://www.livelib.ru/author/453190-anna-severinets
- ↑ https://www.youtube.com/playlist?list=PL7VOm9WOY28eDoHRiupOcnDElAoFDkkAS
- ↑ Ганна Севярынец . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat (25 красавіка 2015). Праверана 22 сакавіка 2022.
- ↑ Ганна Севярынец . Радыё Свабода. Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ Дзіяна Серадзюк.. Ганна Севярынец: Адбываецца разбурэнне інтэлектуальнага падмурку нацыі . Новы Час (30 мая 2019). Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ news.tut.by Архівавана 16 лістапада 2020.
- ↑ svaboda.org
- ↑ svaboda.org
- ↑ «Наша Ніва» назвала людзей года: Севярынцы . Наша Ніва (28 снежня 2019). Праверана 28 снежня 2019.
- ↑ Наталья Яковенко. Белорусское Зазеркалье // Нёман : часопіс. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 2017. — № 11. — С. 176—180.