Ганна Уладзіміраўна Дыбо
| Ганна Уладзіміраўна Дыбо | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1959 (67 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Уладзімір Антонавіч Дыбо |
| Род дзейнасці | мовазнаўца, цюрколаг, даследчыца, філолаг |
| Навуковая сфера | мовазнаўства і параўнальнае мовазнаўства[d] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар філалагічных навук () (1991) |
| Альма-матар |
|
| Навуковы кіраўнік | Андрэй Анатолевіч Залізняк і Edkhyam Tenishev[d] |
| Вядомыя вучні | Kirill Babaev[d] і Kirill Reshetnikov[d] |
| Член у | |
Га́нна Уладзі́міраўна Дыбо́ (4 чэрвеня 1959, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі лінгвіст, кампаратывіст, спецыяліст па цюркскіх, мангольскіх і тунгуса-маньчжурскіх мовах, якія аб'ядноўваюцца ў гіпатэтычную алтайскую моўную сям'ю. Доктар філалагічных навук (1992), член-карэспандэнт РАН з 29 мая 2008 года па Аддзяленні гісторыка-філалагічных навук (мовазнаўства), член Камісіі па барацьбе з ілжэнавукай[2]. Прадстаўніца Маскоўскай школы кампаратывістыкі[3]. Дачка лінгвістаў У. А. Дыбо і В. Р. Чурганавай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла аддзяленне тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта МДУ (1981; дыпломная праца «Деклинационные различия в новгородских диалектах XIII-ХIV вв. и проблема локализации письменных памятников»). Праходзіла завочную аспірантуру ў ІРМ АН СССР. Загадчыца Аддзела ўрала-алтайскіх моў Інстытута мовазнаўства РАН. Вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра кампаратывістыкі Інстытута ўсходніх культур РДГУ. Ганне Дыбо належаць уплывовыя працы ў галіне семантычнай рэканструкцыі прамовы і протакультуры (на алтайскім матэрыяле).
Ступень доктара філалагічных навук прысуджана пры абароне кандыдацкай дысертацыі «Семантическая реконструкция в алтайской этимологии» (1991)[4]. Член экспертнага савета ВАК РФ па філалогіі і мастацтвазнаўстве (2013—2018), з 2019 года — член ВАК.
Аўтар шэрагу раздзелаў у шасцітомнай «Сравнительно-исторической грамматике тюркских языков» (М., 1984—2006) і артыкулаў у дагэтуль выдаваным шматтомным «Этимологическом словаре тюркских языков». Удзельнічае ў Лінгвістычным атласе Еўропы.
Член журы Міжнароднага конкурса перакладаў цюркамоўнай паэзіі «Ак Торна» (2012). Уваходзіць у склад рэдкалегіі часопіса «Известия РАН. Серия литературы и языка». Уваходзіла ў склад праўлення створанага ў 2019 годзе і ліквідаванага ў 2022 годзе Фонда захавання і вывучэння родных моў народаў Расійскай Федэрацыі.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Манаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- Семантическая реконструкция в алтайской этимологии. Соматические термины (плечевой пояс). — М. : Гнозис, 1995. — 385 стр.
- An Etymological dictionary of the Altaic languages (сумесна з С. А. Старасціным і А. А. Мудраком). — Vol. 1-3. — Leiden, 2003. — 2096 p.
- Лингвистические контакты ранних тюрков : лексический фонд : пратюркский период. — М., Вост. лит., 2007. — 223 стр.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Деклинационные различия новгородских диалектов XIII—XIV вв. и их локализация // Балтославянские исследования. 1986—1987. — М., 1987—1988. — Ч. 1-2.
- Инлаутные гуттуральные в тунгусо-маньчжурском и праалтайском // Сравнительно-историческое языкознание на современном этапе. — М., 1990. — С. 51-53.
- Иранские названия пядей // Вопросы иранистики и алановедения. — Владикавказ, 1990. — С. 13-15.
- Тюрк. *t-, *d- // Славистика. Индоевропеистика. Ностратика. — М., 1991. — С. 50-65.
- Die Namen des Zeigefingers in den turk- und den altaischen Sprachen // Turkologica. 26. Laut- und Wortgeschichichte der Turksprachen. — Wiesbaden, 1995. — S. 17-41.
- Мир поздних пратюрков (Wörter und Sachen) // Гуманитарная наука в России : Соросовские лауреаты. (Т. 3) : Филология. Литературоведение. Культурология. Лингвистика. Искусствознание: Материалы Всерос. конкурса науч.-исслед. проектов в области гуманит. наук 1994 г. — М., 1996. — С. 196—204.
- К культурной лексике праалтайского языка // Балтославянские исследования, 1988—1996 : Сб. науч. тр. — М., 1997. — С. 164—177.
- Место сравнительно-исторического языкознания среди исторических наук // Размышления о современной педагогике : Материалы семинара. — М., 1997. — С. 79-98.
- Дентальные взрывные в пратюркском // Аспекты компаративистики 1. — М., РГГУ. 2005. — С. 49-82.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ » Состав Комиссии РАН по борьбе с лженаукой Комиссия по борьбе с лженаукой. klnran.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2019. Праверана 6 лістапада 2022.
- ↑ Старостин, Г. С. и др. К истокам языкового разнообразия. Десять бесед о сравнительно-историческом языкознании с Е. Я. Сатановским. — Москва: Издательский дом «Дело» РАНХиГС, 2015. — С. 246. — 584 с. — ISBN 978-5-7749-1054-0, УДК 81-115, ББК 81.
- ↑ Дыбо Анна Владимировна. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 16 чэрвеня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце Інстытута мовазнаўства РАН
- Старонка на сайце ІУКА РДГУ
- Артыкул Архівавана 28 кастрычніка 2021. на сайце «Летопись Московского университета»
- Гістарычная даведка на сайце Архіва РАН
- Дыбо, А. В., Крылов, С. А. Наукометрия в лингвистике : попытка критериев
- Сюнну-гунны. Кто же они? (з цыкла «Публичные лекции «Полит.ру»»)
- Главное — не побояться (інтэрв'ю газеце «Троицкий вариант — Наука»)
- «На людей моего возраста никто не давил в смысле научного творчества» (інтэрв'ю да 70-годдзя ІМ РАН)