Ганна Франк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Франк
нідэрл.: Annelies Marie Frank
Імя пры нараджэнні Анэліз Мары Франк
Род дзейнасці аўтар дзённіка, пісьменніца
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1929
Месца нараджэння
Дата смерці пачатак сакавіка 1945 (15 лет)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Reform Judaism[d]
Бацька Otto Heinrich Frank[d][3]
Маці Edith Frank-Holländer[d]
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт annefrank.org (гал.)(англ.)(ісп.)(ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Франк (ням.: Anne Frank, 12 чэрвеня 1929 — пачатак сакавіка 1945) — яўрэйская дзяўчынка, ураджэнка Германіі, пасля прыходу Гітлера да ўлады хавалася з сям'ёй ад нацысцкага тэрору ў Нідэрландах. Аўтар знакамітага «Дзённіка Ганны Франк» — дакумента, які выкрывае нацызм, перакладзены на многія мовы свету. Гэтая кніга адразу стала сусветным бэстсэлерам — не толькі з за сваёй пранізлівай інтанацыі, але і галоўным чынам таму, што здолела аб'яднаць у лёсе адной дзяўчынкі мільёны чалавечых трагедый, звязаных з нацысцкім генацыдам. Ганна Франк і яе сям'я лічацца аднымі з самых вядомых ахвяр нацызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Франк нарадзілася 12 чэрвеня 1929 ў Франкфурце-на-Майне, у асіміляванай яўрэйскай сям'і. Бацька Ганны, Ота Франк, быў афіцэрам у адстаўцы, маці, Эдыт Холендэр Франк, — хатняй гаспадыняй. Старэйшая сястра Ганны, Марго Франк нарадзілася 16 лютага 1926 года. Франкі належалі да яўрэяў-лібералаў і строга не прытрымліваліся традыцый і звычаяў іўдаізму. Яны жылі ў асіміляванай суполцы яўрэйскіх і неяўрэйскіх гараджан, дзе іх дзеці раслі разам з каталікамі, пратэстантамі.

Пасля прыходу Гітлера да ўлады ў краіне і перамогі НСДАП на муніцыпальных выбарах ў Франкфурце ў 1933 годзе, Ота Франк эмігруе ў Амстэрдам, дзе становіцца дырэктарам акцыянернага таварыства «Opekta». У верасні таго ж года ў Амстэрдам пераязджае маці Ганны. У снежні да іх далучаецца Марго, а ў лютым 1934 года — і сама Ганна.

Да шасці гадоў Ганна Франк наведвала дзіцячы сад пры школе Мантэсоры, потым пайшла ў першы клас гэтай школы. Там яна правучылася да шостага класа, пасля чаго перайшла ў Яўрэйскі ліцэй.

Жыццё ў сховішчы[правіць | правіць зыходнік]

У маі 1940 года Германія акупавала Нідэрланды, і акупацыйныя ўрад пачаў пераследаваць яўрэяў.

У чэрвені 1942 года Франкаў прыходзіць позва ў гестапа на імя Марго. 6 ліпеня сям'я Ганны Франк перасяляецца ў сховішча, створанае супрацоўнікамі фірмы «Апекта», якая вырабляе джэмавыя прымешкі і дадаткі, у якой працаваў Ота Франк, па адрасе Прынсенграхт 263.

Як і іншыя будынкі Амстэрдама, якія стаяць уздоўж каналаў, дом нумар 263 на набярэжнай Прынсенграхт складаецца з параднай і задняй часткі. Офіс і памяшканне сховішча займаюць пярэднюю частку будынка. Задняя частка дома — нярэдка пустуючае памяшканне. Вось яго з дапамогай сваіх калег Віктара Кюглера, Ёханеса Клеймана, Міп Хіз і Элізабэт (Беп) Фоскейл і прыстасаваў Ота Франк пад будучае сховішча. Уваход быў замаскіраваны пад шафу з дакументамі.

13 ліпеня да іх далучылася сям'я Ван Пельс з Аснабрука ў складзе Германа ван Пельса, яго жонкі Аўгусты і сына Петэра.

16 лістапада 1942 у сховішча прымаецца восьмы жыхар — дантыст Фрыц Пфефер.

У сховішчы Ганна вяла дзённік у лістах на нідэрландскай мове (першай яе мовай была нямецкая, але і нідэрландскую яна пачала вучыць з ранняга дзяцінства). Гэтыя лісты яна пісала выдуманай сяброўцы Кіці.

Арышт і дэпартацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1944 годзе ўлады атрымалі данос на групу схаваных яўрэяў, 4 жніўня дом, дзе хавалася сям'я Франк, быў абшуканы галандскай паліцыяй і гестапаўцамі. За кніжнай шафай яны знайшлі дзверы, дзе 25 месяцаў хаваліся нелегалы. Усе восем чалавек чатыры дні ўтрымоўваліся ў турме на вуліцы Ветэрынгсханс, а затым былі змешчаныя ў транзітны канцэнтрацыйны лагер Вестэрборк, дзе як ўхіленцы ад позваў, былі змешчаныя ў «штрафное аддзяленне» і накіраваны на самыя цяжкія працы. 3 верасня яны былі дэпартаваныя адтуль у Асвенцым. Гэты 93, цягнік, у якім было 1019 чалавек, стаў апошнім эшалонам, які вез галандскіх яўрэяў у лагер смерці, — пасля яго дэпартацыя яўрэяў з Вестэрборка ў Асвенцым спынілася. Да таго ж насельнікі сховішча мелі няшчасце трапіць у Асвенцым ў другой палове 1944 года, калі знішчэнне яўрэяў у нямецкіх канцлагерах дасягнула максімуму.

  1. http://web.archive.org/web/20170324033829/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/anne-frank
  2. а б Wall R. Verbrannt, verboten, vergessen: kleines Lexikon deutschsprachiger Schriftstellerinnen 1933 bis 1945 — 2 — Kn: Pahl-Rugenstein Verlag, 1989. — S. 45–48. — ISBN 978-3-7609-1310-0
  3. Catalog of the German National Library Праверана 18 лютага 2024.
  4. http://www.bbc.co.uk/annefrank/timeline.shtml
  5. https://www.google.fr/books/edition/Anne_Frank_s_Family/WNLkhqupTXkC?hl=fr&gbpv=1&dq=anne+frank+stateless+1941&pg=PA177&printsec=frontcover Праверана 8 ліпеня 2022.