Ганна Юр’еўна Міцкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ганна Юр'еўна Міцкевіч)
Jump to navigation Jump to search
Ганна Міцкевіч
Партрэт
Ганна Міцкевіч, 1923 год
Імя пры нараджэнні:

Ганна Лёсік

Дата нараджэння:

8 (20) верасня 1857

Месца нараджэння:

Мікалаеўшчына, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

1929(1929)

Месца пахавання:

Церабяжы[d]

Бацька:

Юрый Лёсік

Маці:

Хрысціна Лёсік

Муж:

Міхаіл Міцкевіч

Дзеці:

Уладзя, Алесь, Кастусь, Міхаліна, Юзэфа, Алена, Юзік, Міхась і Марыя

Ганна Міцкевіч (у дзявоцтве — Лёсік; 21 (8) верасня 1857, Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1929) — маці беларускага паэта і празаіка Якуба Коласа і сястра Язэпа і Антона Лёсікаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 21 (8) верасня 1857 года ў сям'і Юрыя і Хрысціны Лёсікаў. Была старэйшаю дачкаю, таму часта даглядала малодшых братоў і сясцёр. У дзявоцтве па-майстэрску авалодала ткацкай справай. У 1878 годзе пабралася з Міхаілам Міцкевічам, ад якога мела 13 дзяцей, але чацвёра памерлі немаўлятамі[1].

Пасля смерці мужа перабралася з Альбуці ў Цёмныя Ляды, куды прызначылі палесаўнікам Уладзю Міцкевіча, старэйшага з яе сыноў, потым — у Мікалаеўшчыну, дзе Ганна і дзядзька Антось купілі колішнюю карчму, якая ў 1909 ці 1910 згарэла. Апошнімі пярэбарамі стаў пераезд Ганны Міцкевіч на хутар Смольня[1].

Памерла ў 1929 годзе. Пахаваная на могілках Церабяжы ў в. Мікалаеўшчына побач з сваім мужам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Міцкевіч, В. Маці Якуба Коласа // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 6. — С. 174—176.