ФК Гановер 96

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гановер 96)
Гановер 96
Выява лагатыпа
Поўная назва Hannoverscher Sportverein von 1896
Заснаваны 12 красавіка 1896
Горад Гановер, Германія
Стадыён ХДІ-Арэна
Умяшчальнасць: 49 200
Прэзідэнт Марцін Кінд[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Другая Бундэсліга
2022/23 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Гановер 96» (ням.: Hannover 96) — нямецкі футбольны клуб з горада Гановер, які знаходзіцца ў зямлі Ніжняя Саксонія. Заснаваны ў 1896 годзе. Двухразовы чэмпіён Германіі (1938, 1954), уладальнік Кубка Германіі (1992).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Гановер 96» быў заснаваны 12 красавіка 1896 года на базе спартыўнага клуба для школьнікаў, першымі спартыўнымі секцыямі якога былі рэгбі і атлетыка. Фарміраванне футбольнай секцыі скончылася нашмат пазней, а менавіта 25 чэрвеня 1899 года. У 1913 годзе быў утвораны «спартыўны клуб Гановер 96», у які ўвайшлі ўсе буйныя спартыўныя аб’яднанні Гановера. Клуб быў вельмі буйной арганізацыяй, адным з першых яго старшыняў быў будучы прэзідэнт Германіі Паўль фон Гіндэнбург.

Першых поспехаў клуб дасягнуў у пачатку 1930-х гадоў. Яны звязаны з імёнамі трэнера Роберта Фухса і ігракоў нацыянальнай зборнай Германіі Фрыца Дайке, Людвіга Пёлера і Эдмунда Малецкага. У гэтыя гады клуб заваяваў першае чэмпіёнства ў 1938 годзе. Усяго ж у яго актыве дзве перамогі ў чэмпіянаце Германіі і абедзве яшчэ да стварэння Бундэслігі ў 1938 і 1954 гадах, а таксама перамога ў Кубку Германіі 1992 года, які каманда выйграла як удзельнік другой лігі — першы падобны выпадак у гісторыі нямецкага футбола.

Пасля таго, як 1964 годзе клуб упершыню прабіўся ў Бундэслігу, ён пераходзіў у розныя лігі ад першай да трэцяй, шмат гадоў выступаўчы ў рэгіянальнай (трэцяй) лізе. Апошні раз клуб дамогся выхаду ў Бундэслігу ў 2002 годзе і з тых часоў выступае менавіта там. Падчас сезона 2009/10 10 лістапада 2009 года скончыў жыццё самагубствам тагачасны капітан каманды брамнік Роберт Энке[1].

Галоўным спонсарам клуба з’яўляецца нямецкае акцыянернае таварыства ў індустрыі турызму — TUI.

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

«Гановер 96» гуляе на стадыне AWD-Арэна, які быў пабудаваны ў 1954 годзе як «Нідэрзахзенштадыян», які зараз мае ўмяшчальнасць у 49 тысяч гледачоў. Падчас чэмпіянату свету 2006 стадыён быў месцам чатырох матчах першага раўнда і аднаго матча стадыі 1/8 фіналу. Стадыён таксама служыў у якасці пляцоўкі для правядзення матчаў чэмпіянату свету 1974 і чэмпіянату Еўропы 1988.

Заўзятары[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным канкурэнтам «Гановера» з’яўляецца клуб «Айнтрахт» з Браўншвайга ў той час як маюцца іншыя суперніцтвы, менш старажытныя, як з «Вердэрам» і «Вольфсбургам». У апошнія гады прыхільнікі «Гановеру» маюць некаторую непрыязнасць да клуба «Энергі» з Котбуса, якая заснавана на інцыдэнце ў 1997 годзе ў матчы Рэгіянальнай лізе. Пражэктар на стадыёне ў Котбусе зламаўся падчас гульні, і многія прыхільнікі «Гановера» лічыць, што гэта было зроблена наўмысна і высілкі на выпраўленне асвятлення былі толькі палавіністымі. Котбус пазней перамог у перанесеным матчы з лікам 3:1.

«Гамбург» лічыцца сяброўскім клубам, прыхільнікі якой падзяляюць суперніцтва з «Вердэрам». Абодва клуба часцяком называюць HSV. Прыхільнікі «Гановера» таксама маюць добрыя адносіны з заўзятарамі дацкага клуба «Одэнсэ». Прыхільнікі клубаў часцяком прыязджаюць адзін да аднаго на стадыён, каб падтрымаць сяброў падчас матча. Існуе таксама сяброўства з «Армініяй» з Білефельда.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Германія Бр Рон-Роберт Цылер (капітан) 1989
4 Германія Аб Брайт Арэй-Мбі 2003
5 Германія Аб Філ Нойман 1997
6 Германія ПА Фабіян Кунцэ 1998
8 Германія ПА Энца Леапольд 2000
9 Германія Нап Нікола Трэсольдзі 2004
10 Германія ПА Себасцьян Эрнст 1995
11 Аўстрыя ПА Луіс Шаўб 1994
13 Германія ПА Макс Крысціянсен 1996
16 Нарвегія Нап Ховард Нільсен 1993
17 Германія ПА Мухамед Дамар 2004
20 Германія Аб Янік Дэм 1996
Паз. Імя Нар.
21 Японія Аб Сэй Муроя 1994
23 Германія Аб Марсель Гальстэнберг 1991
24 Рэспубліка Кіпр ПА Антоніа Фоці 2003
29 Швецыя ПА Коля Удэнэ 2001
30 Германія Бр Леа Вайнкаўф 1996
31 Германія Аб Юліян Бёрнер 1991
32 Германія Нап Андрэас Фогльзамер 1992
34 Германія Аб Янік Люрс 2003
36 Германія Нап Седрык Тойхерт 1997
37 Германія Аб Бруклін Эзэ 2001
40 Германія ПА Крыстафер Скот 2002

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]