Ганс Вёльке
Ганс Вёльке | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Дата і месца нараджэння |
18 лютага 1911 |
||||||||||||
Дата і месца смерці |
22 сакавіка 1943 (32 гады) |
||||||||||||
Пахаванне | |||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||
Асабістыя рэкорды | |||||||||||||
Ядро | 16,20 м | ||||||||||||
Міжнародныя медалі |
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Ганс Вёльке (ням.: Hans Otto Woellke; 1911 — 1943) — нямецкі лёгкаатлет (штурханне ядра) і паліцыянт. Алімпійскі чэмпіён (1936).
Заваяваў першы залаты алімпійскі медаль Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне[1], з-за чаго стаў героем нацысцкай прапаганды пра перавагу «арыйскай расы» і фаварытам Гітлера, які запрасіў Вёльке ў асабістую ложу.
Ганс Вёльке служыў у берлінскай паліцыі. З пачаткам Другой сусветнай вайны перайшоў у т.зв. паліцыю бяспекі СС, капітан (гаўптман) 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна, камандзір роты. У сакавіку 1943 года з двума ўзводамі суправаджаў каманду, якая аднаўляла парушаную тэлефонную сувязь паміж Лагойскам і Плешчаніцамі. Аўтамабіль трапіў у засаду. У перастрэлцы непадалёку ад вёскі Хатынь Вёльке быў забіты партызанамі, што стала прычынай знішчэння карнікамі вёскі разам з яе жыхарамі. Вёльке пасмяротна прысвоена званне маёра.
Месцам яго пахавання лічацца знішчаныя нямецкія вайсковыя могілкі ў раёне лесапарка паміж тэрыторыяй квартала «Маяк Мінска» і ст.м. «Барысаўскі тракт» ў Мінску — заходні бок могілак, рад 22, магіла 28.
Зноскі
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ва Усходняй Прусіі
- Памерлі 22 сакавіка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Лагойскім раёне
- Пахаваныя ў Мінску
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Загінулі ў баі
- Лёгкаатлеты Германіі
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года