Ганс Гайнц Эверс
| Ганс Гайнц Эверс | |
|---|---|
| ням.: Hanns Heinz Ewers | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 3 лістапада 1871[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 чэрвеня 1943[1][2][…] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Heinrich Ewers[d] |
| Маці | Maria Ewers[d] |
| Жонка | Ilna Ewers-Wunderwald[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, сцэнарыст, паэт-адвакат, акцёр, тэатральны акцёр, празаік, кінарэжысёр |
| Гады творчасці | з 1901 |
| Жанр | проза і паэзія |
| Мова твораў | нямецкая |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Подпіс |
|
Ганс Гайнц Эверс (ням.: Hanns Heinz Ewers; 3 лістапада 1871 — 12 чэрвеня 1943) — нямецкі празаік і паэт, аўтар містычных апавяданняў і раманаў гатычнае скіраванасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 лістапада 1871 года ў Дзюсельдорфе. Свой творчы шлях пачынаў з працы ў кабарэ і выдання казак і фельетонаў. У 1910-х гадах пачалі выходзіць яго першыя раманы, якія прынеслі яму славу ў асяроддзі дэкадэнтаў. На творчасць пісьменніка паўплывалі Эдгар Алан По і Оскар Уайльд, сам жа ён паўплываў на многіх пісьменнікаў-фантастаў ХХ ст. У 1913 годзе па сцэнары Эверса быў зняты фільм «Пражскі студэнт». У 1920-я ён зацікавіўся нацыянал-сацыялізмам і ў прыватнасці ідэямі германскага нацыяналізму (што пасля паўплывала на стаўленне да яго пасля вайны, калі яго творы былі выкрасленыя з гісторыі нямецкай літаратуры). Пасля «ночы доўгіх нажоў» 30 чэрвеня 1934 года большая частка кніг Эверса як пісьменніка-гомасексуаліста, апроч «Хорста Весэля» і «Конніка нямецкай ночы» (Reiter in deutscher Nacht), была ў Германіі забароненая. У канцы жыцця яго друкавалі мала, і 12 чэрвеня 1943 года ён памёр у беднасці.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову апавяданне «Павучыха» пераклаў Альгерд Бахарэвіч.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Hanns Heinz Ewers // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hanns Heinz EWERS // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118685570 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118685570 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.