Ганс Кюнг
Ганс Кюнг | |
---|---|
ням.: Hans Küng | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 2021[5][6] (93 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | багаслоў, пісьменнік, філосаф, выкладчык універсітэта, каталіцкі святар |
Навуковая сфера | theology and philosophy[d][7] і interfaith dialogue[d][7] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Louis Bouyer[d][8] |
Вядомыя вучні | Bruno Schmid[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Ганс Кюнг (19 сакавіка 1928, Зурзэе, кантон Люцэрн — 6 красавіка 2021, Цюбінген) — швейцарскі тэолаг, ксёндз. Заснавальнік фонду «Сусветны Этас» (Weltethos).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1960 года да выхаду на пенсію ў 1996 годзе ён быў выкладчыкам тэалогіі ў Цюбінгенскім універсітэце.
У снежні 1979 года Кангрэгацыя Веравучэння забаранілаяму навучаць ад імя Каталіцкага Касцёла[9].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, з’яўляўся ганаровым доктарам 12-і ўніверсітэтаў у розных краінах свету і ганаровым грамадзянінам Цюбінгена.
У 2005 годзе атрымаў прэмію міру Нівано.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Як святар крытыкаваў палітыку Касцёла і перасцерагаў ад празмернай цэнтраліцзацыі ўлады ў Ватыкане. Выступаў за аднаўленне ў касцёле і за экуменічную адкрытасць, мэтай чаго павінна было стаць уз’яднанне падзеленых хрысціянскіх цэркваў.
Напісаў шмат кніг, многія з якіх былі перакладзены ў агульным выніку на 32 мовы. Найбольш вядомыя з іх — «Касцёл» (1967), «Беспамылковы?» (1970), «Быць хрысціянінам» (1974), «Ці існуе Бог?» (1978), «Жыццё вечнае?» (1982) і «Credo» (1992).
Стварыў трылогію, прысвечаную тром монатэістычным рэлігіям: юдаізму, хрысціянству і ісламу (1991—2004). У 1997 годзе апублікаваў працу пад назваю "Сусветны этас для сусветнай палітыкі і эканомікі. Увосень 2002 года выйшла ў свет праца «Здабытая ў змаганні свабода» — першая частка аўтабіяграфіі, а апошняя, трэцяя частка «Перажытая чалавечнасць» з’явілася ўвосень 2013 годзе.
Зноскі
- ↑ Hans Kung // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hans Küng // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hans Küng // Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della Svizzera — Bern: 1998.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118567705 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б Mit 93 Jahren: Theologe Hans Küng ist gestorben — 2021.
- ↑ а б Theologe Hans Küng verstorben — 2021.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в https://www.sudoc.fr/186438761
- ↑ Адышоў у вечнасць ксёндз Ганс Кюнг — адзін з найбольш славутых тэолагаў сучаснасці
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў кантоне Люцэрн
- Памерлі 6 красавіка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Цюбінгене
- Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
- Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Каталіцкія багасловы
- Постаці каталіцтва
- Багасловы Германіі
- Багасловы Швейцарыі