Перайсці да зместу

Ганс Шэле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Ганс Шэле
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя бег на 400 метраў з бар’ерамі[d]
Нарадзіўся 18 снежня 1908(1908-12-18)
Памёр 23 ліпеня 1941(1941-07-23) (32 гады)
Грамадзянства
Рост 185 см або 1,85 м
Вага 70 кг

Ханс Хайнрых Шэле (ням.: Hans-Heinrich Scheele; 18 снежня 1908(1908-12-18), Kirchwerder[d]23 ліпеня 1941(1941-07-23), Буйнічы, Магілёўская вобласць) — нямецкі лёгкаатлет. Выступаў у бегу на сярэднія дыстанцыі і бар’ерным бегу. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульн 1936 года, двухразовы чэмпіён Еўропы 1934 года.

Ханс Шэле нарадзіўся 18 снежня 1908 года ў раёне Кірхвердэр горада Гамбург.

Выступаў у лёгкаатлетычных спаборніцтвах за «Гамбург». У 1934—1936 гадах станавіўся чэмпіёнам Германіі ў бар’ерным бегу на сярэднія дыстанцыі[1].

У 1934 годзе заваяваў два залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы ў Турыне ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі з рэкордам Германіі і чэмпіянатаў Еўропы — 53,2 секунды і ў складзе зборнай Германіі ў эстафеце 4х400 метраў (3 хвіліны 14,1 секунды)[1].

У 1936 годзе ўвайшоў у склад зборнай Германіі на летніх Алімпійскіх гульнях у Берліне. У бегу на 400 метраў з бар’ерамі заняў у чвэрцьфінале 3-е месца з вынікам 54,6, саступіўшы 0,1 секунды трапіўшаму ў паўфінал з 2-га месца Хуану Лавенасу з Аргенціны[2].

Быў прадпрымальнікам. У 1939 годзе пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў вермахт[1].

Загінуў 23 ліпеня 1941 года ў вёсцы Буйнічы Магілёўскага раёга (БССР) у баі супраць савецкіх войскаў. Пахаваны на могілках нямецкіх салдат у Магілёве[1].

Асабісты рэкорд

[правіць | правіць зыходнік]
  • Бег на 400 метраў з бар’ерамі — 53,2 (9 верасня 1934, Турын)[1]

Сыны Клаўс і Хорс былі вядомымі ў ФРГ лёгкаатлетамі[1].

  1. а б в г д е Olympedia – Hans Scheele. www.olympedia.org. Праверана 3 студзеня 2025.
  2. Olympedia – 400 metres Hurdles, Men. www.olympedia.org. Праверана 3 студзеня 2025.