Ганчанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ганчанскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Клічаўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ганчанскі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 21 снежня 2011
Насельніцтва (2009) 406
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Ганча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — пасёлак Ганчанскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гонча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Усакінскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 25 мая 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Ганчанскі[2]. 23 снежня 2009 года ў склад Доўгаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Аляксандраўка, Малінне, Свёкрава і Сіманаўка)[3]. 21 снежня 2011 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Патоцкага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) складала 406 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Баркі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Жэрдзішча, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацце і Хрэлева.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.