Буйны феадал з правінцыі Шаньсі. Скарыстаўшыся аслабленнем ўлады дынастыі Суй у выніку шматлікіх сялянскіх паўстанняў і феадальных міжусобіц, у 617 захапіў сталіцу Чан’ань, дзе быў абвешчаны ў 618 г. імператарам. Вёў разам з сынам Лі Шымінем войны за падпарадкаванне ўсёй краіны. Перамог усіх іншых сапернікаў, у тым ліку Лі Гі, Доу Цзяньдэ, Вана Шыкуна, Сюэ Жэньгао і Лю Учжоу. Імкнучыся спыніць сялянскія паўстанні, абвясціў аб памяншэнні падаткаў. Быў адхілены ад улады Лі Шымінем.