Гарадзецкі раён
Выгляд
Гарадзецкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 119 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзец |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 4 жніўня 1927 |
Насельніцтва (1925) | 25 685 |
Плошча | 500 км² |
Гарадзе́цкі раё́н — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1927 гг. у складзе Бабруйскай акругі. Цэнтр — вёска Гарадзец.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 7 сельсаветаў: Вішанскі, Гарадзецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Меркулавіцкі, Прыбарскі, Стаўпнянскі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Свяцкі (Святкоўскі) сельсавет. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.