Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадзецкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарадзец
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 330
Гарадзецкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарадзец.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета[1]. 31 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акцябрскага сельсавета[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грушаўскага сельсавета, вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец перададзены ў склад Аніскавіцкага сельсавета, вёска Кустовічы — у склад Астроміцкага сельсавета, вёска Нятрэба — у склад Залескага сельсавета[3]. У 1962 годзе ў склад сельсавета перададзены вёскі Кустовічы і Пясочнае з Астроміцкага сельсавета і вёска Нятрэба з Залескага сельсавета[4]. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аніскавіцкага сельсавета (вёскі Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 3330 чалавек[6], з іх 89,8 % — беларусы, 4,6 % — украінцы, 3,5 % — рускія[7].

29 мая 2018 года скасавана вёска Добрае[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области (руск.) .
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Решение Кобринского районного Совета депутатов от 29 мая 2018 г. № 11 Об упразднении сельского населенного пункта Кобринского района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.