Гарадзілаўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадзілаўская
Гара Гарадзілаўская
Гара Гарадзілаўская
Вышыня 191,8 м
Размяшчэнне Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць
Каардынаты 56°00′54″ пн. ш. 28°09′07″ у. д.HGЯO
Гарадзілаўская (Беларусь)
Гарадзілаўская
Гарадзілаўская

Гара Гарадзі́лаўскаямарэнны ўзгорак на поўначы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Найвышэйшая кропка Верхнядзінскага раёна і Асвейскай грады. Вышыня над узроўнем мора складае 191,8 м[1]. Знаходзіцца на тэрыторыі Асвейскага сельсавета.

Узгорак уяўляе сабой эталонную форму рэльефа бакавой канечна-марэннай грады (даўжыня - 1,4 км, шырыня дасягае 0,5 км, адносная вышыня складае 20-25 м, крутасць схілаў - да 20°.

Знаходзіцца за 1 км на захад ад тапонімаўтваральнай вёскі Гарадзілавічы і за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Царкоўна. На поўнач і захад ад гары знаходзіцца агароджаны сеткай гадавальнік для дзікіх жывёл, на поўдзень і ўсход - поле.

Непадалёк ад гары знаходзіцца возера Асвейскае, над акваторыяй якога гара ўздымаецца больш за 60 м.

На вяршыні гары ўзведзена велічэзная металічная вышка-трыянгулятар, а таксама бетонавы слупок.

Як дабрацца[правіць | правіць зыходнік]

Дабрацца да гары можна аўтобусам Асвея-Лісна, сыходзіць на прыпынку ў в. Гарадзілавічы. Потым пешшу 1,5 км у накірунку вышкі-трыянгулятара.

Зноскі

  1. Горные вершины равнинной Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. – 224 с: ил. – ISBN 978-985-7054-10-7. С.216.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]