Гарадзішчанскае балота
Выгляд
Гарадзішчанскае балота — балота ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, абапал Прыпяці, паміж вусцямі рэк Піна і Ясельда. Нізіннага тыпу. Плошча 8,5 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 6,5 тыс. га. Глыбіня торфу да 2,8 м, сярэдняя 1,2 м. Балота ў натуральным стане, растуць хмызнякі і асокі; выкарыстоўваецца пад сенажаць. Ёсць невялікія пясчаныя астравы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішчанскае балота // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).