У Вялікім Княстве Літоўскім, гараднічы (польск.: horodniczy, лац.: aedilis) — з XV ст. земскі ўраднік, загадчык пабудоў, у тым ліку абарончых, у дзяржаўным або прыватным паселішчы. Займаўся арганізацыяй іх будаўніцтва, рамонту і догляду. Урад не заўсёды, нават у буйных гарадах, займалі шляхцічы. За выкананне абавязкаў гараднічы звычайна меў ільготы ад ўладальніка паселішча, вызваляўся ад пэўных павіннасцяў, падаткаў, або атрымліваў аплату ці зямлю.
У Расійскай імперыі, гараднічы (руск.: городничий) — з XVI да 1775 года тое ж, што «гарадавы аканом» (руск.: городовой приказчик), у 1775—1862 гадах — службовая асоба з дваран, кіраўнік паліцыі, у 1862—1917 — начальнік павятовага горада.